абані́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

Уст. Набыць (набываць) абанемент. Абаніравацца на чытанне кніг у бібліятэцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счы́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. счытваць — счытаць.

2. У тэатры — чытанне п’есы па ролях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́кцыя ’вуснае выкладанне вучэбнага прадмета’, ’публічнае чытанне’ (Яруш., ТСБМ). Ст.-бел. лекция (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. lekcyja ’тс’ (Булыка, Запазыч., 188; Лекс. запазыч., 164). Гл. таксама лектар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́глы, -ая, -ае.

1. Які ўратаваўся ўцёкамі (гіст.).

Б. селянін.

Прытуліць беглага (наз.).

2. Не вельмі ўважлівы, павярхоўны.

Б. позірк.

3. Хуткі, дастаткова свабодны.

Беглае чытанне.

Беглыя галосныя — галосныя гукі «о» і «е», якія чаргуюцца з нулём гуку пры форма- і словаўтварэнні.

|| наз. бе́гласць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ага́рак, ‑рка, м.

Астатак недагарэлай свечкі, электрода, цыгаркі і пад. Васковы агарак. □ Рыгор моўчкі прайшоў да сябе і, засвяціўшы агарак свечкі, зноў хапіўся за чытанне. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жэстыкуля́цыя, ‑і, ж.

Карыстанне жэстамі (у 1 знач.). Па жэстыкуляцыі, па артыстычнай позе можна было меркаваць, што такое публічнае чытанне вельмі падабалася і самому аўтару. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канёк¹, канька́, мн. канькі́, канько́ў, м.

1. гл. конь.

2. Месца сыходжання нахіленых плоскасцей двухсхільнага даху, вільчык страхі.

3. Разное ўпрыгожанне ў выглядзе конскай галавы на канцы падоўжнага бруса, што ўтварае верхні край страхі.

Разны к. упрыгожвае дах.

4. перан. Любімая тэма размовы, любімы занятак каго-н.

Чытанне вершаў было яго каньком.

Акардэон — мой к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уну́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. у што. Утуліцца ў што-н. або, паваліўшыся з разгону наперад, уткнуцца тварам у зямлю, снег і пад.

У. ў падушку.

З разгону ў. тварам у пясок.

2. у што. Захапіўшыся, паглыбіцца ў што-н.

У. ў чытанне.

3. Апусціць галаву, панурыцца.

У. і маўчаць.

|| незак. уну́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чытаць (у 1, 2 знач.).

2. Чытанне ўголас чаго‑н. Даклад аб жыцці і творчасці Сяргея Ясеніна зрабіў адзін з крытыкаў.. Пасля даклада пачалася чытка вершаў. Хведаровіч. Аграном прыступіў да чыткі і абмеркавання прыкладнага статута сельгасарцелі. Брыль.

3. Чытанне акцёрамі п’есы па ролях (від рэпетыцыі). Чытка п’есы. □ Чыткі ў нас часта ператвараліся ў практыкаванні па акцёрскай распрацоўцы характараў герояў рамана ці аповесці. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасме́шнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто любіць высмейваць, перадражніваць каго‑н.; насмешнік. Мікола Нікановіч, малады празаік, заўсёды элегантна, крыху пад Купалу, апрануты чалавек, весялун і перасмешнік, даволі удала імітаваў Купалава чытанне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)