За́ніц ’дарма’, ’многа’ (Шат.). Рус. (у Літве) за́ниц ’тс’ (< бел. ці польск.). З за ніц ’за нішто’; ніц < польск. nic ’нішто, нічога’. Націск на першым складзе можа ўказваць на польск. паходжанне слова ў цэлым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уво́гуле.

1. прысл. Разглядаючы цалкам, не звяртаючы ўвагі на дробязі, прыватнае.

У. справы ідуць нядрэнна.

2. прысл. Заўсёды, ва ўсіх выпадках.

Ён у. такі.

3. Ужыв. ў знач. абагульняючага слова перад заключэннем, падагульненнем.

На гэтым работу закончым і ў. мы ўжо стаміліся.

4. у знач. пабочн. сл. У цэлым, у выніку.

Не дрэнны, у., чалавек, але п’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Астацца цэлым, непашкоджаным сярод разбуранага, уцалець. Як ацалелі дрэвы тут кругом, Дзе фронт узрыў снарадамі грунт шэры? Танк. // Астацца жывым, не загінуць. Ацалець у жорсткім баі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непашко́джаны, ‑ая, ‑ае.

Які застаўся цэлым, добра захаваўся. Ведалі кулямётчыкі, ды і не толькі яны, асобую любоў камбрыга да тэхнікі і таму стараліся не псаваць яе, калі можна было захапіць непашкоджаную. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераві́цца, пераўецца; пр. перавіўся, ‑вілася, ‑вілося; зак.

Сплёўшыся, звіўшыся, злучыцца; пераплесціся. Перавіліся галіны дрэва. □ Дымы розных гатункаў тытунёў і папярос перавіліся, перамяшаліся і цэлым воблакам звісалі пад нізкаю столлю сялянскай хаты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заканада́ўства, ‑а, н.

1. Укладанне і выданне законаў. Пытанні заканадаўства.

2. Сукупнасць прававых норм, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў цэлым або якую‑н. адну галіну грамадскіх адносін. Савецкае заканадаўства. Працоўнае заканадаўства. Фінансавае заканадаўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́лое сущ., в разн. знач. цэ́лае, -лага ср.;

архитекту́рное це́лое архітэкту́рнае цэ́лае;

в це́лом у цэ́лым;

в о́бщем и це́лом уво́гуле, нао́гул.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Атме́нь, отме́нь ’расліна падлесак Sanicula europeaea L.’ (Бейл.). Укр. дыял. отьмєн ’кмен Carum Carvi L.’ Sanicula належыць да парасонавых, як і кмен (рус. тмин), таму пачатковае а‑ можна тлумачыць як пратэтычны гук, а слова ў цэлым — пераносам назвы расліны па знешняму падабенству. Гл. кмен, цмен.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бак 1, бака, м.

Закрытая пасудзіна для вадкасцей. Казімір калыхнуў матацыкл, правяраючы на слых, па плюханню, ці хопіць у баку гаручага на дарогу. Краўчанка. Будынак.. [вадакачкі] застаўся цэлым. Быў надарваны толькі воданапорны бак. Лынькоў.

[Фр. bac.]

бак 2, бака, м.

Насавая частка верхняй палубы судна.

[Гал. bak.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасэ́сар, ‑а, м.

1. Гіст. Уладальнік пасэсійнага завода.

2. Уст. Арандатар маёнтка або фальварка. — Э-э, — абазваўся пан, — што ж, я пусціў цябе стаць на маёй зямлі адной нагою, а ты захацеў на ёй цэлым тулавам легчы. Не-не, мне дробных пасэсараў не трэба. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)