мя́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мяты, уласцівы ёй. Мятны пах. // Прыгатаваны з мяты, з мятай. Мятныя цукеркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развярце́ць сов., в разн. знач. разверну́ть;

р. па́лец — разверну́ть па́лец;

р. цуке́ркі — разверну́ть конфе́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́тачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да патакі; які займаецца вырабам патакі. Патачная прамысловасць. // Прыгатаваны з патакі, на патацы. Патачныя цукеркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́вавы, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для кавы (у 2 знач.). Кававы сервіз. // Прыгатаваны з кавы. Кававыя цукеркі.

2. Колеру кавы, цёмна-карычневы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́евы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да соі. Соевыя пасевы. Соевае зерне. // Прыгатаваны з соі, з сояй. Соевы алей. Соевая мука. Соевыя цукеркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксілі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Рэчыва ў выглядзе бясколерных крышталяў салодкага смаку, якое выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці замест цукру для хворых дыябетам. Цукеркі на ксіліце.

[Ад грэч. xylon — дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цуке́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Салодкі кандытарскі выраб у выглядзе плітачкі, шарыка і пад. Шакаладныя цукеркі. Мятныя цукеркі. □ Сват хадзіў з рэшатам, абдзяляў гасцей цукеркамі і збіраў падарункі маладым. Васілевіч. // перан. Разм. Пра каго‑, што‑н., падобнае на такі выраб; пра нешта саладжавае. [Надзя:] — А хіба вы, Мірон Іванавіч, хацелі б бачыць мяне такой салодкай, як Любка? Тая сапраўды на цукерку ператварылася. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляндры́нка, ляндры́нкіцукеркі — ледзянцы’ (астрав., Сцяшк. Сл.; брасл., Сл. ПЗБ; драг., КЭС). Запазычана з польск. landrynka, landrynki, landryny, якія ўзыходзяць да прозвішча Ландрин, уладальніка цукеркавай фабрыкі ў Расіі ў XIX ст. (Слаўскі, 4, 46).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цуке́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цукеркі. Цукерачная абгортка. □ Любіў яшчэ Жэня хадзіць на цукерачную фабрыку «Рэнэме», якая калісьці вырабляла розныя прысмакі для царскага двара. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зефі́р ’лёгкі ветрык’, ’гатунак тканіны’, ’гатунак цукеркі’. Рус. зефи́р, укр. зефі́р ’тс’. Ст.-рус. зефиръ ’вецер’ (з XII ст.) з грэч. ζέφυρος ’заходні вецер’. Націск у рус. з франц. zephir (< лац. zephyrus < грэч.) з канца XVIII — пачатку XIX ст. (Булахоўскі, РЯШ, 1954, 4, 12; Шанскі, 2, З, 91). Такі ж націск у першай бел. фіксацыі ў «Энеідзе навыварат»: зяхві́р (Шакун, Труды яз., 109). Фасмер, 2, 96; Гіст. лекс., 126; Блок–Вартбург, 673. Значэнне ’лёгкая тканіна’ (< ’адзенне’), верагодна, з зах.-еўрап. моў у XIX ст. у рус. > бел. Відаць, не раней і назва цукеркі. Абодва пераносы паводле лёгкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)