цуке́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цуке́рка цуке́ркі
Р. цуке́ркі цуке́рак
Д. цуке́рцы цуке́ркам
В. цуке́рку цуке́ркі
Т. цуке́ркай
цуке́ркаю
цуке́ркамі
М. цуке́рцы цуке́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цуке́рак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цуке́рак цуке́ркі
Р. цуке́рка цуке́ркаў
Д. цуке́рку цуке́ркам
В. цуке́рак цуке́ркі
Т. цуке́ркам цуке́ркамі
М. цуке́рку цуке́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

іры́с

цукеркі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. іры́с
Р. іры́су
Д. іры́су
В. іры́с
Т. іры́сам
М. іры́се

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нае́дак, -дку, м. (разм.).

Тое, чым можна наесціся; пажыва.

Цукеркі — гэта не н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цуке́рачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кандытар, які вырабляе цукеркі.

|| ж. цуке́рачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марцыпа́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кандытарскі выраб з міндальнага цеста.

|| прым. марцыпа́навы, -ая, -ае.

Марцыпанавыя цукеркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мармела́д, -у, М -дзе, м.

Цукеркі з фруктова-ягаднага соку, жэлейных рэчываў і цукру.

|| прым. мармела́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начы́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. начыніць.

2. Тое, чым начынены пірагі, цукеркі і пад.

Пірог з начынкай.

|| прым. начы́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэсе́рт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Салодкія стравы, садавіна ці цукеркі, якія падаюцца ў канцы абеду.

|| прым. дэсе́ртны, -ая, -ае.

Дэсертнае віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́мся¹, злуч. параўнальны (разм.).

Ужыв. для сувязі параўнальных зваротаў, якія паясняюць адзін з членаў сказа ў форме вышэйшай ступені параўнання.

Мёд саладзейшы, ч. цукеркі.