дрынду́шка, -і, ДМу́шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

1. Якая-н. цацка, бразготка.

На падлозе валяліся розныя дрындушкі.

2. Частушка, прыпеўка.

Святочную цішыню парушалі вясёлыя дрындушкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́шка, ‑і, м.

Разм. Мядзведзь (з адценнем ласкі і фамільярнасці). // Дзіцячая цацка. Плюшавы мішка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вещи́ца, вещи́чка разг. шту́чка, -кі ж.; (безделушка) ца́цка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваўчо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. гл. воўк.

2. Цацка ў выглядзе круга або шарыка на шпяні, якая пры хуткім вярчэнні доўга захоўвае вертыкальнае становішча.

Пусціць в.

Круціцца ваўчком (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сі́каўка ‘дзіцячая цацка, маленькая помпа, якая зроблена з ствала крываўніка’ (Шат.), ‘помпа (пажарная)’, ‘шпрыц’ (Др.-Падб., Байк. і Некр.), ‘спрынцоўка’ (Гарэц.), ‘дзіцячая цацка, з якой пырскаюць вадой’ (беласт., Сл. ПЗБ), сікаўка ‘тс’ (Нас.). Укр. си́кавка ‘дзіцячая цацка’, ‘помпа (пажарная)’, рус. си́калка, сика́вица ‘пырскалка, дзіцячая цацка, зробленая з бузіны, алешнікаў і да т. п.’, ‘помпа’. Да сі́каць (Праабражэнскі, 2, 284–285; Фасмер, 3, 620).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нязгра́бны, -ая, -ае.

1. Які мае непрыгожую, нястройную постаць.

Н. хлопец.

2. Няспрытны ў рухах, непаваротлівы.

Н. мужчына.

3. Груба, аляпавата зроблены (пра рэчы).

Цацка мела н. выгляд.

|| наз. нязгра́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

игру́шка

1. ца́цка, -кі ж.;

2. перен. за́баўка, -кі ж.;

как игру́шка як ля́лька, як ца́цка;

быть игру́шкой в чьи́х-л. рука́х быць за́баўкай у чыі́х-не́будзь рука́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адца́цкаць ’апрацаваць рэч па-мастацку’ (КЭС, лаг.). Гл. цацка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

побряку́шка разг. бразго́тка, -кі ж.; (безделушка) перен. ца́цка, -кі ж., за́баўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́бік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. куб¹.

2. Кубічны сантыметр як мера аб’ёму (разм.).

Два кубікі донарскай крыві.

3. звычайна мн. Дзіцячая цацка — набор маленькіх прадметаў у форме куб з малюнкамі, літарамі і пад. на гранях.

Дзіцячыя кубікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)