Анцімо́нія ’доўгая пустая гутарка’ (Бяльк.). Рус. антимо́ния (у выразе «разводить антимонию» — весці доўгую непатрэбную гутарку), фіксуецца з сярэдзіны XIX ст., смален. антимония ’хітрыкі’ (Дабр.). Форма анцімонія ўказвае на рус. паходжанне (Шанскі, 1, А, 115). Антымонія, магчыма, узнікла ў выніку метатэзы з антыномія або ў жаргоне семінарыстаў (Фасмер, 1, 79), або пад уплывам назвы нямецкай секты антыномаў, якія не лічылі патрэбным выкананне рэлігійных загадаў (слова antynom у гэтым значэнні вядома польскай мове XVI ст. — Sł. XVI w.). Аб магчымасці польск. пасрэдніцтва для бел. слова (пры метатэзе) БМ, 48. Менш верагодна Зяленін, РФВ, 54, 113: семінарская пераробка слова антифоныцаркоўныя спевы з частымі паўторамі’, а тым больш Міхельсон (Рус. мысль, 1, 21) ад антымоній — хім. элемент, які, паводле падання, паволі атручваў манахаў нейкага манастыра. Параўн. назву сурмы: Antymon у польск. і шэрагу еўрапейскіх моў (с.-лац. antimonium, магчыма, з араб. *ithmid), адкуль і ўсх.-слав. назвы мінералаў антыманіт (БелСЭ) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́за ’адзенне святара’, ’металічная акладка на абразах’ (ТСБМ), ’раса’ (Янк. 1) ’дрэнная вопратка’ (валож., ЛА, 5), ры́зніца ’памяшканне, дзе захоўваюцца рызы і царкоўныя рызы’ (ТСБМ), ’зношанае адзенне’ (рэч., лельч., ельск., добр.), ры́зіна ’старая, падраная вопратка’ (Янк. 1), ри́за ’адзенне святара’, ’раса’ (Нас.), ри́зка, ри́зочка ’адзенне, у якім хрысцяць дзіця’ (Нас.), ризки ’тс’ (Дэмб. 1, 646), ст.-бел. риза, рыза ’адзенне’ (XV ст.), ’адзенне святара’ (XVI ст.), рызница ’рызніца’, рус. ры́за ’адзенне святара’, ри́зка ’пялёнка, у якую закручваюць дзіця пасля хрышчэння’, ст.-рус. риза ’адзенне’, укр. ри́за, чэш. říza ’рыза’, серб.-харв. ри̏за ’адзенне’, балг. ри́за, ст.-слав. риза. Няма надзейнай этымалогіі. Па адной з версій меркавалася роднасць з *rezati, *raz (> бел. рэ́заць, раз). Некаторыя схіляюцца да версій аб запазычанні, параўн. візант. ῥίαις ’перадплечча’ (Фасмер, 3, 482–483 з літ-рай БЕР, 6, 254).

Рыза́ ’пілаванне’ (камянеў, кобр., ЛА, 1; Сл. Брэс., Клім., 65). Утворана ад рэ́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)