увёртка ж. выкру́чванне, -ння ср., вы́крут, -ту м., выкрута́с, -су м., хі́трыкі, -каў ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вілю́жка ’узор вязання’ (рэч., Мат. Гом.). Дэмінутыў да вілюга1 (гл.). Параўн. укр. вилю́жка ’завілістая лінія арнаменту на яйках’; ’скрыўленне’, а таксама рус. валаг. вилю́шка ’завіліна’, хітрыкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліслі́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць ліслівага.

2. Празмернае ўсхваленне; угодлівасць, падлізванне. Дзе хітрыкі, ліслівасць — там і вераломства. Валасевіч. Дзяўчына не даруе баязлівасці, ліслівасці і наогул якой-небудзь слабасці. Арабей.

3. Разм. Ласкавасць, пяшчотнасць. [Ураднік] лаяўся, гразіў, абяцаў арыштаваць і згнаіць у турме, спрабаваў купіць ліслівасцю, прасіў, але Агапа стаяла на сваім. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выкрута́сыхітрыкі, выкручванне’ (БРС, Др.-Падб., Гарэц., Інстр. III); ’выгін ракі’ (Шат., Яшк.). Рус. выкру́тасы, укр. викрута́си, польск. wykrętasy ’тс’. Вытворнае ад выкрут пры дапамозе суф. ‑ас (Шанскі, 1, В, 225). Усё да крутой (Фасмер, 1, 368). Аб магчымым балтыйскім паходжанні суф. гл. Карскі, Белорусы, 137; Лаўчутэ, Лекс. балт., 19.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́крыць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.

1. Знайсці, выявіць каго‑, што‑н. Выкрыць патайное сховішча. Выкрыць браканьераў. □ Думаў Партыш і сам сабе дзівіўся: чаму да гэтага часу з такім актывам не выкрылі ворага, які стаяў упоперак дарогі новага жыцця. Няхай. // Зрабіць вядомым невядомае, сакрэтнае; раскрыць. Выкрыць сакрэты. Выкрыць злачынствы.

2. Растлумачыць скрыты сэнс, сутнасць чаго‑н. Выкрыць хітрыкі. Выкрыць самахвальства. Выкрыць хлусню. Выкрыць антынародны характар самаўладства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проде́лка ж.

1. (действие) разг. праро́бліванне, -ння ср., прабіва́нне, -ння ср.; прасяка́нне, -ння ср.; см. проде́лыватьI;

2. (предосудительный поступок) махля́рства, -ва ср., хі́трыкі, -каў ед. нет, шту́ка, -кі ж., шту́чка, -кі ж.;

э́то его́ проде́лки гэ́та яго́ шту́чкі (махля́рства, хі́трыкі);

3. (шутливая выходка) вы́хадка, -кі ж., вы́брык, -ку м., шту́ка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выкрута́сы, ‑аў; адз. няма.

Разм. Мудрагелістыя, вычварныя рухі, лініі. Язда з выкрутасамі. Карнізы з выкрутасамі. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю, робячы розныя выкрутасы то ўлева, то ўправа... Чарот. Двары абгароджаны штакетам, а дзе і добрай габляванай шалёўкай, нават з выкрутасамі над веснічкамі і варотамі. Сабаленка. // Мудрагелістыя моўныя звароты, словазлучэнні. Слоўныя выкрутасы. // перан. Хітрыкі, выкруты. [Следчы:] — Ну вось і добра, што прызналіся без выкрутасаў. Пальчэўскі.

•••

Вырабляць выкрутасы гл. вырабляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вілю́га1 ’чалавек, які выкручваецца з любога становішча’ (Янк. III). Укр. вилюга ’крывізна, згіб, згінанне’, рус. уладз., валаг., кур., арл. вилюга ’крывізна, звіліна’, валаг.хітрыкі, выкрутасы, выкручванне’. Магчыма, усх.-слав. інавацыя ад *віль (< віць < viti); параўн. рус. маск., ярасл. вил ’качан капусты’, кур., варон., кастр., валаг. вило́й ’развілісты, закручаны’. Не выключана запазычанне з балт. моў (параўн. літ. vìlti ’ашукваць’, viliū̃gas ’спакуснік’) з аддаленай семантыкай.

Вілю́га2 ’абавязак, прычына’ (КЭС, лаг.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плу́тни мн., разг. (мошенничество) махля́рства, -ва ср.; круце́льства, -ва ср.; (обман) ашука́нства, -ва ср.; (хитрые проделки) хітру́нства, -ва ср., хі́трыкі, -каў ед. нет, хі́трасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́чнасць, ‑і, ж.

1. Магчымасць бачыць; магчымасць бачыць ўдалечыню. Вылучаюцца паласатыя пары пагранічных слупоў.. Направа і налева ад кожнай пары, не выходзячы з межаў бачнасці, віднеецца другая, ад другой — трэцяя і г. д. Брыль.

2. Разм. Знешняе падабенства, якое робіць падманлівае ўражанне. Бачнасць высакародства. □ Жыжка пусціўся на хітрыкі. Ён пачаў з таго,.. як быў утвораны ўвосень гурток па вывучэнню агранома — і пайшоў, і пайшоў, абводзячы пытанне вялікім кругам непатрэбшчыны, ствараючы бачнасць нейкай дужа вялікай працы ў гэтым напрамку. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)