зацвярджа́льнік

‘асоба - той, хто зацвярджае што-небудзь; сродак для зацвердзявання’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зацвярджа́льнік зацвярджа́льнікі
Р. зацвярджа́льніку зацвярджа́льнікаў
Д. зацвярджа́льніку зацвярджа́льнікам
В. зацвярджа́льнік зацвярджа́льнікі
Т. зацвярджа́льнікам зацвярджа́льнікамі
М. зацвярджа́льніку зацвярджа́льніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

като́ры-не́будзь, ‑ая-небудзь, ‑ае-небудзь; займ. неазначальны.

Які-небудзь, хто-небудзь, адзін з некалькіх, з многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

-не́будзь, часціца.

Ужываецца як другая частка неазначальных займеннікаў і прыслоўяў, напрыклад: хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, куды-небудзь, дзе-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыста́йваць

‘стаяць над тым, хто працуе; настойваць на чым-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыста́йваю прыста́йваем
2-я ас. прыста́йваеш прыста́йваеце
3-я ас. прыста́йвае прыста́йваюць
Прошлы час
м. прыста́йваў прыста́йвалі
ж. прыста́йвала
н. прыста́йвала
Загадны лад
2-я ас. прыста́йвай прыста́йвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыста́йваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хто-ко́лечы, каго-колечы і пад. (гл. хто), займ. неазначальны.

Абл. Хто-небудзь. [Андрэй:] — А вось разгледжуся трохі, прыслухаюся. З кім-колечы параюся, як яно, дзе і што — можа, што-небудзь і надарыцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хто-ко́львек, каго-кольвек і пад. (гл. хто), займ. неазначальны.

Абл. Хто-небудзь. Заўтра ў мяне адзін урок, падменіць хто-кольвек. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хто, каго́, каму́, каго́, кім, (аб) кім, займ.

1. пыт. Абазначае агульнае пытанне аб жывых істотах і пра стан каго-н.

Хто ідзе? Хто гэта? Каго ты прывёў?

2. Ужыв. ў знач. вылучальных або ўказальных займеннікаў: «каторы», «той».

Мала хто ўмеў так бегаць.

Многа зробіць, хто рана ўстане.

3. неазнач. Хто-небудзь, хтосьці (разм.).

Каб хто чуў, што ён гаварыў.

4. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.

У таго добрыя вынікі, хто стараецца працаваць.

5. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы (пераважна пры наяўнасці ў галоўным сказе суадноснага слова «той»).

Хто пытае — той не блудзіць (прыказка). Хто сам на працы гарыць, той і людзям свеціць (прыказка).

6. адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы; па знач. адпавядае слову «каторы».

Сабраліся ўсе тыя, хто разам ваяваў.

7. адносны. У спалучэнні з часціцай «ні» пачынае даданы ўступальны сказ.

Мы яго чакаем, хто б ён ні быў.

8. Ужыв. ў размеркавальным знач. пры супастаўленні членаў сказа і сказаў у знач.: «адно..., другое».

Хто спаў, а хто чытаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віно́ўнік, ‑а, м.

1. Той, хто вінаваты ў чым‑н. Калі здаралася, што хто-небудзь крыўдзіў Толіка,.. Алёша, як віхор, налятаў на віноўніка, гатовы з ім сурова разлічыцца. Васілевіч.

2. Той, хто з’яўляецца прычынай чаго‑н. Віноўнік урачыстасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мардабо́й, ‑ю, м.

Разм. Біццё па твары; мардабойства. Да якога-небудзь .. камандзіра-афіцэрыка нельга было даступіцца .. Ледзь хто чым не дагадзіў — бізуны і мардабой, не звяртаючы ўвагі хто гэта быў — жанчына ці стары. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хто-ніхто́, каго-нікаго, каму-нікаму, каго-нікаго, кім-нікім, аб кім-нікім, займ. неазначальны.

Хто-небудзь з людзей; некаторыя людзі. Хто-ніхто выходзіў араць на зіму, сеяць жыта, капаць бульбу. Каваленка. Хто-ніхто з хлопцаў не саромеўся без запрашэння, без тостаў каштаваць пастаўленае на сталы пітво, але толькі ў тым пакоі, які адводзіўся для моладзі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)