ілжа́, ілжы, ж.

Разм. Няпраўда, выдумка, хлусня. Бо хто ж ведаў, скажы, Аб забытым народзе і краі? Цемра зману, ілжы Тут стаўляла крыжы, Як слупы па дарозе да раю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няпра́ўда, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Тое, што знаходзіцца ў супярэчнасці з праўдай; хлусня.

Няпраўдай свет пройдзеш, ды назад не вернешся (прыказка).

2. Ашуканства, падман.

Многа пабачыў на вяку ашуканства і няпраўды.

3. у знач. вык. Не адпавядае сапраўднасці.

Н., што ён памяняў месца працы. — Ён твой сябар? — Н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падма́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падмануць (у 1 знач.). — А пані вядома, — запытаў яе старшыня суда, — што за лжывае паказанні‑, за падман суда сведка павінен быць цяжка пакараны? Машара. // Мана, хлусня, ашуканства. І хоць.. [Горбікаў] ведаў, што хворыя месцы зарубцаваліся, прыкінуўся сухотным. Гэты яго падман выкрыла Наталля Максімаўна. Дудо. [Хамутоўскі:] — Хлусня ў вас, а не праўда! Падман адзін! Курто.

2. чаго. Памылковае, ілюзорнае ўяўленне; абман. Падман пачуццяў. □ [Федзя:] — Учора [фатаграфія на Дошцы гонару] сам бачыў — была. А сёння іду міма, зірнуў — няма... Галюцынацыя, думаю, падман зроку. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́домый (известный) вядо́мы; (несомненный) безумо́ўны, я́ўны;

э́то заве́домая ложь гэ́та безумо́ўная (я́ўная) няпра́ўда (хлусня́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэзарганіза́цыя, ‑і, ж.

Разлад арганізаванасці, парушэнне парадку, нармальнай дзейнасці каго‑, чаго‑н. Дэзарганізацыя вытворчасці. Уносіць дэзарганізацыю ў работу. □ Атрутная хлусня арганізатараў контррэвалюцыі, разлічаная на дэзарганізацыю салдацкіх мас, .. выклікала рэзкі адпор з боку бальшавіцкіх газет і партыйных арганізацый. «Полымя».

[Фр. désorganisation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мана́, ‑ы, ж.

Наўмыснае скажэнне праўды, ісціны; няпраўда, хлусня. [Лёшка] так маніў, што праз дзень-два і сам ужо верыў у сваю ману. Пянкрат. [Чмаруцька] і сапраўды мог такое адкалоць, што і не дабярэшся, дзе пачынаецца мана, дзе канчаецца праўда. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лутня́ ’скрутак кары з адной лазіны або ліпкі’, ’хлусня, няпраўда’ (ТС). Да лут1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяро́за ’вярзенне, падман, хлусня’ (КТС). Да вярзці́. Заканчэнне слова ‑оза, магчыма, ужыта Якубам Коласам у якасці суфікса па аналогіі да пагроза дзеля рыфмы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лгаць, лгаць, лгаті ’хлусіць’, ’складаць, выдумляць’, лгар, лгач, лгун ’хлус’, лганнехлусня’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Сл. паўн.-зах., КЭС, Дунін–Марцінкевіч). Да ілгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махале́я ’доўгі, нецікавы расказ’ (Бяльк.), ’хлусня’, ’хлус’ (Юрч.). Да махлява́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ея гл. Сцяцко, Афікс. наз., 36–37. Гл. таксама і махале́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)