захва́статься сов., разг. (начать хвастаться) пача́ць хвалі́цца, пача́ць выхваля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

одобря́ться страд.

1. адабра́цца, хвалі́цца;

2. адо́брывацца, ухваля́цца; см. одобря́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выхваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

Разм.

1. Выхваляць самога сябе; хваліцца. Пакрысе бяседа ўвайшла ў тое рэчышча, калі пачынаецца бязладная гамана, калі мужчыны пачынаюць адзін перад адным выхваляцца. Сабаленка.

2. Зал. да выхваляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бліскаві́ца, ‑ы, ж.

Тое, што і маланка (у 1 знач.). З захаду даносіўся прыглушаны грукат, мільгала бліскавіца. Маўр. Дык вось кінь, Ілья, хваліцца Сваім громам, бліскавіцай: Твая тэхніка — старая, У архіў даўно пара ёй. Крапіва. // Тое, што і зарніца ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бахту́рыць (набахтурыў ему голаву ’забіў яму галаву лухтой’; Чач., Нас.). Магчыма, звязана з групай слоў рус. ба́харь ’балбатун і г. д.’, славен. báhatiхваліцца’. Суфіксацыя не зусім ясная (здаецца, ‑t‑ur‑ < ‑ъt‑ur‑), як звычайна ў многіх экспрэсіўных словах. Параўн. рус. бахте́ть, бахти́тьхваліцца, важнічаць’, бахту́рить ’перагружаць думкі чым-н.’ (пры ба́хать ’ілгаць, хлусіць’). Не выключаецца, аднак, што бахтурыць < бухто́рыць. Параўн. польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’. У Насовіча пад бахту́рыць прыводзяцца два значэнні — ’наліваць у пасудзіну’ і ’забіваць галаву лухтой’, параўн. бухто́рыць (Нас.) ’празмерна ліць вадкасць, празмерна піць’. Гэта можа сведчыць, што ’забіваць галаву лухтой, дурыць’ → ’наліваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахвал ’хвалько’ (Інстр. II). Слаба пашыранае ў бел. мове, таму можна лічыць запазычаннем з рус. бахва́л ’тс’ (параўн. і бахва́литьсяхваліцца’), якое можа быць кантамінацыяй ба́ять і хвали́ть (версія Ільінскага, якую падтрымлівае Фасмер, 1, 136); іначай аб рус. слове Шанскі, 1, Б, 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выставля́ться

1. высо́ўвацца;

2. разг. выстаўля́цца, хвалі́цца; см. вы́ставиться;

3. страд. выстаўля́цца; высо́ўвацца; пака́звацца; выганя́цца; выма́цца; вылуча́цца; см. выставля́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Разу́мны ’надзелены розумам’ (ТСБМ; астрав., мін., Сл. ПЗБ; Бяльк., Мал.), ’разважлівы, кемлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю’ (ТСБМ), разу́мец ’разумнік’ (Янк. 2), ’той, хто хваліцца сваім розумам’ (Янк. 1), разуме́ц ’сталы, разважлівы чалавек’ (Сцяшк.), разу́мнік ’хітры чалавек’ (Сцяшк.), ’мудрэц, хітрэц’ (Бяльк.), разумо́к ’дзіця, якое па-даросламу разважае’ (Інстр. 3), ’мудрэц, хітрэц’ (Юрч.), разумо́чак ’мудрэц, хітрун’ (Юрч. СНЛ), разуму́та іран. ’разумніца’ (лаг., Гіл.). Ад ро́зум (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празантава́ць ’ганіць, ганьбаваць’ (Юрч.), ’абгаворваць’ (лях., Сл. ПЗБ). сюды ж празеліт, прэзент ’віднае месца’ (карэл^., в.-дзв., Сл. ПЗБ), празентаваццахваліцца’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск. prezentować ’прадстаўляць, рэкамендаваць, знаёміць’ (там жа), што з лац. praeseniāre ’прадстаўляць, паказваць у наяўнасці’, сучаснае франц. presenter, ням. präsentieren ’тс’. Гл. прэзентаваць, прэзент. Ст.-бел. презентация (1605 г.) < польск. prezentacja (Булыка, Запазыч., 258). Адмоўнае адценне мае іранічны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак., чым і з дадан. сказам.

Разм. Хваліцца, выхваляцца. — З нашага калодзежа вада заўсёды смачная, — пахваляўся ў сваю чаргу бацька. Сабаленка. Атуленыя садамі і таполямі, дамы стаялі абапал шашы, як бы пахваляліся сваёй прыгажосцю, запрашалі да хатняй цеплыні. Лупсякоў. Заўтра ён, Барашкін, прыйдзе на працу ў гэты цэх, і зноў убачыць сваіх сяброў, і будзе зноў пахваляцца, якая ў яго слаўная дачка. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)