Апу́ха ’аблямоўка кажуха’ (БРС), ’дошкі, якія прымацоўваюцца на краях саламянай страхі’ (Інстр. I, Мат. Гродз., Бірыла, Бел. антр., 2, 22). Рус. зах. опуха, рус., укр. опушка, польск. opuchaфутравая аблямоўка’. Рус. значэнне ’край лесу’, як і бел. ’дошкі на краю страхі’, трэба лічыць пераносным ад ’аблямоўка адзення’. Агульнапрынятае тлумачэнне рус. опушка ад ст.-рус. опушити ’аблямаваць’ (суч. бел. апушыць), звязанага з пухъ (Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 159; Фасмер, 3, 147). Ст.-бел. опуха ўтворана, пэўна, у сувязі з гэтым жа дзеясловам (параўн. ст.-рус. просуха, прогрѣха, потѣха, утѣха). Апушына ’дошка з краю страхі’ < апух + ина.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падкла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Матэрыял, які прышываецца, прымацоўваецца з ўнутранага боку адзення або якога‑н. вырабу. Шаўковая падкладка. Футравая падкладка. □ Павел сядзеў на нізкім табурэціку і, схіліўшы галаву, разглядаў кляймо фабрыкі на падкладцы капелюша. Шамякін. Пасля.. Гарасім паказаў мне сшыты лямец — падкладку і падсядзёлак. Якімовіч.

2. Прадмет, які падкладаецца пад што‑н. Падкладкі пад ножкі стала. □ Парадны бок [будынка] — аднапавярховы, з чатырохкалонным порцікам. Калоны — з цэльных ствалоў дрэў, якія стаяць на каменных падкладках. «Помнікі».

3. перан. Скрытая, але сапраўдная прычына якіх‑н. дзеянняў, з’яў. Наўрад ці мелі .. [бандыты] ў сваіх душах што ад ідэі, хоць мерыліся падкладаць пад свае крывавыя справы ідэйную падкладку. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стаўбу́н1 ‘збан’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Шат., Жд. 3, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ‘высокі конусападобны прадмет з круглым верхам’, ‘слуп чаго-небудзь (пылу, дыму), які падымаецца ўверх’, ‘віхор, ураганны вецер’ (ТСБМ), а таксама ‘кветаноснае сцябло’ (Мат. Гом., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ‘кадаўб’ (Сл. ПЗБ), ‘грубка’ (Сцяшк.), стаўбу́н, сталбу́н ‘гарлач (збан); гліняны гаршчок з ручкамі’, значэнні і лінгвагеаграфію гл. ЛА, 1; з іншай суфіксацыяй стоўба́к ‘высокая вузкая бочка’ (Юрч. Вытв.), стоўба́н ‘тс’, перан. ‘галава’ (там жа), стаўбу́нік ‘высокая і вузкая шафа’ (Сл. рэг. лекс.), стаўбуне́ць ‘расці не ў карняплод, а ў сцябло’, стаўбуні́цца ‘ўзнімацца слупам (пра дым, зямлю)’. (ТСБМ). Укр. стовбу́н ‘высокі гаршчок’, рус. столбу́н ‘высокі і вузкі збан’. Да стоўб з суф. ‑ун, ‑ак, ‑ан. Сюды ж стаўбу́н ‘высокая футравая шапка без вушэй’ (Жд. 1), стамбуно́ўка ‘тс’ (Шат.), стаўбуноўка ‘тс’ (гродз., Нар. сл.).

Стаўбу́н2 ‘параліч, паралюш’ (Растарг.). Да стоўб (гл.), параўн. рус. столбня́к ‘заражэнне крыві, якое выклікае аслупяненне’. Сюды ж, відаць, стаўбні́к, стаўбня́к ‘расліна стальнік’ (Сцяшк. Сл.), якую «рвуць на лекі» (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)