Нехлюшча́віна (ніхлюшчавіна) ’непаваротлівы, няскладны’ (Касп.). Няясна (да хлюстфрант’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

щёголь

1. франт, род. фра́нта м., фарсу́н, -на́ м.;

2. зоол. шчо́галь, -ля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́днік, ‑а, м.

Разм. Той, хто ва ўсім прытрымліваецца моды; франт. Мяне асабліва цікавіў .. [гаспадар], бо глядзеў з партрэта на нас у капялюшыку набакір. Ну, ці ж гэта не моднік, не купалаўскі пан Быкоўскі? Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

І́ндрыкфрант’ (Грыг.). Экспрэсіўнае слова, узнікшае, відаць, у выніку кантамінацыйных пераўтварэнняў. Магчыма, кантамінацыя індык (гл.) і *фендрык; параўн. рус. фендрик ’малады чалавек з прэтэнзіямі’ (польск. fendrych < ням. Fähnrich ’прапаршчык’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фат, ‑а, М фаце, м.

1. Самаздаволены франт, фарсун, які любіць рысавацца, пазіраваць; пусты, пошлы чалавек. Чужы грамадству мот і фат, Уцех жыццёвых знаўца — Ну што яму там да брыгад Камуністычнай працы. Звонак.

2. Уст. Роля палюбоўніка-пазёра ў тэатральнай п’есе, а таксама акцёр, які іграе гэтую ролю.

[Фр. fat ад лац. fatuus — дурны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́хур1 ’распуснік, любоўнік’ (Нас., Мядзв., Яруш., Гарэц.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Гарэц.), баху́р ’любоўнік’ (Федар., Др.-Падб.), ’байструк, пазашлюбнае дзіця’ (Жд., Сцяшк. МГ, Др.-Падб.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Др.-Падб., Бесар.), баху́р (пра малых дзяцей; Сцяц.). Рус. ба́хур ’любоўнік, франт, малады яўрэй; таўсцяк’, укр. ба́хур, ба́хурь ’распуснік, лавелас; байструк; яўрэйскае дзіця; дзіця, хлопчык’, польск. bachur, bachor. Запазычанне з ст.-яўр. bāchūr (яўр.-ням. Bacher) ’малады чалавек; настаўнік’. Гл. Вінер, ЖСт, 1895, 1, 59; Брукнер, 10; Фасмер, 1, 137. Запазычанне праз польск. мову (параўн. ст.-бел. бохурфрант, малады яўрэй’, XVI ст.; Булыка, Запазыч.).

Ба́хур2 ’пакладзены кабан’ (Нас.). Відавочна, метафара да ба́хур1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няста́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не дасягнуў сталасці, поўнага развіцця. Па гэтых сваіх слязах.. [Чыжык] раптам адчуў, якое ён усё ж, па сутнасці, яшчэ дзіця, яшчэ юнак, яшчэ нясталы чалавек, яшчэ падлетак. Лупсякоў.

2. Несур’ёзны, легкадумны. Нясталыя паводзіны. □ [Люба:] — Дык што.. [муж] нясталы чалавек? Пстрыкун? Бесклапотны матыль? Франт? Чорны.

3. Няўстойлівы ў сваіх поглядах, схільнасцях, зменлівы, непастаянны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піжо́н, ‑а, м.

Разм. пагард. Пусты малады чалавек, празмерна заняты сваім знешнім выглядам і апрануты вельмі модна; франт. Ёсць сярод нас такі задзірысты піжон — Штаны ў дудачку, чубок з-пад шапкі, А за каўнер вазьмі — папусціць нюні ён, — Ні прынцыповасці, ні смеласці, ні хваткі, Гатоў, як Бобік той, лізаць адразу пяткі. Валасевіч. Пецька — піжон. Тыдзень есці не будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. Мехаў.

[Ад фр. pigeon — голуб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мадыгава́цца ’вырабляць, крыўляцца’ (Шат.), ’важнічаць’, ’убірацца, прыгожа апранацца’ (дзятл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’прыладжвацца, прымошчвацца’ (дзярж., Нар. сл.), стаўб. мадыгава́ць, мадыголіць ’прыладжваць, падганяць адзенне’ (Жыв. сл.). Відаць, ад ⁺мадыга (аб суфіксе ы́га гл. Сцяцко (Афікс. наз., 182) < модны, параўн, рус. перм. модя́гафрант, фарсун’. Пасля адбылося збліжэнне з лексемай мадырава́цца1 (гл.) паводле аднолькавай семантыкі і блізкага фанетычнага гучання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наґо́ґа ’капрызны чалавек’, наг̌о́г̌ытыся ’капрызіць’ (драг., Нар. сл.), параўн.: міргай сабе, кулацкая нагога (Барадулін), сюды ж, магчыма, укр. нагого́шитися ’надзьмуцца, натапырыцца’. Экспрэсіўнае аддзеяслоўнае ўтварэнне з характэрнай рэдуплікацыяй каранёвага элемента, параўн. нафуфы́рыцца, надудоніцца і пад., у аснове якога ляжаць, як правіла, гукаперайманні ці іранічныя ўтварэнні накшталт т. зв. дзіцячых слоў тыпу бу́ба, му́ма, вова і інш., параўн. польск. gogoфрант, моднік, пуставаты і лянівы чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)