ссаць, ссу, ссеш, ссе; ссём, ссяце́, ссуць; ссі; незак., што.

1. Уцягваць у рот губамі і языком (што-н. вадкае).

С. малако.

2. Трымаючы што-н. у роце, рабіць смактальныя рухі.

С. соску.

С. лапу.

С. палец.

3. безас. Пра тупы, ныючы боль у жываце (ад голаду, хваробы і пад.).

|| наз. сса́нне, -я, н. (да 1—3 знач.); прым. сса́льны, -ая, -ае.

Ссальныя рухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ввя́зывать несов.

1. увя́зваць; (вделывать вязкой — ещё) уро́бліваць; (вплетать) уплята́ць;

2. перен. ублы́тваць, уме́шваць; (вовлекать) уця́гваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завлека́ть несов.

1. (заставлять переступить пределы должного, дозволенного) уця́гваць; (заводить) заво́дзіць;

2. (заманивать) зава́бліваць, прыва́бліваць; (соблазнять) спакуша́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Морзаць ’смаркаць, уцягваць соплі ў нос’ (Нас.). Відавочна, з mъrdati (параўн. ст.-чэш. mrdati ’рухаць, варушыць’, польск. merdać, myrdać ’віляць, махаць, хістацца’, балг. мъ́рдам ’ківаць, махаць, люляць, мръ́ннъ ’варушыць, рухаць’, серб.-харв. мр̏днути ’зрушыць’, славен. meȓdati ’моршчыць нос’, mȓdati ’рухацца туды-сюды’) пад уплывам лексемы морзы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

втя́гивать несов.

1. в разн. знач. уця́гваць; (жидкость — ещё) усмо́ктваць; (привлекать к участию — ещё) далуча́ць (да чаго);

2. (наверх) усця́гваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і ме́шаны; незак.

1. што і без дап. Размешваць, перамешваць што-н., пераварочваючы, боўтаючы чым-н.

М. кашу.

2. што з чым. Змешваць, злучаць што-н. з чым-н.

М. пясок з цэментам.

3. Замешваць корм для жывёлы.

4. перан., каго-што ў што. Уцягваць, умешваць, ублытваць у што-н. (разм.).

Не мяшай мяне ў гэту справу.

5. што і без дап. Пераворваць глебу (разм.).

|| зак. памяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны іе́шаны (да 1 знач.) і змяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і зме́шаны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трапа́ць, траплю́, трэ́плеш, трэ́пле; трапі́; трапа́ны; незак.

1. што. Ачышчаць валакно, выбіваючы кастрыцу спецыяльнай прыладай.

Т. лён.

2. каго. Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі.

Т. па плячах.

3. што. Тузаць, гайдаць (пра вецер).

Вецер трапаў хустачку на галаве.

4. каго-што. Біць, калаціць, уцягваць у баявыя сутычкі.

Т. варожыя войскі.

5. Ісці вялікую адлегласць (разм.).

Трапаў пяць кіламетраў пехатой.

Трапаць нервы (разм., неадабр.) — хвалявацца; моцна нерваваць каго-н.

|| зак. патрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 1, 2 і 4 знач.) і растрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 3 знач.).

|| наз. трапа́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вярэ́нька ’торбачка на хлеб, сплеценая з бяросты’ (Некр., Шат.); ’берасцяная кашолка’ (Працы, 6), лун. вэрэ́нька ’кошык для ягад’ (Шатал.), укр. вере́ня ’раднінка’, бук. вере́нь, вере́ня ’дзяруга’, рус. вере́нька ’плецены кошык’, уладз., кастр. ’венцер’. Звязана з літ. vérti ’нанізваць, уцягваць нітку’, лат. vērt ’нанізваць’, грэч. ἀείρω ’звязваю’, алб. vjer ’вешаю’ і інш., а таксама з вярэні (гл.). Сюды ж вярэ́ня ’кошык’ (Шн., 3); ’торбачка’ (мін., Жыв. сл.); ’някемлівы, мешкаваты чалавек, няўдалы’ (Янк. I, докш., Янк. Мат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сморг ‘летні час, гарачая пара’ (Нас.), ‘пільная праца’ (Бяльк.), сморк ‘гарачая летняя пара’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, да смо́ргаць, смарга́ць ‘тузаць, торгаць, шморгаць’, адсюль ‘тое, што непакоіць, прымушае спяшацца’. Параўн. таксама ст.-бел. сморкъ (сморщъ) ‘хмара, смерч’ (Ст.-бел. лексікон), якое збліжаецца з морак ‘змрок’ і далей з марока ‘клопаты, цяжар; нешта заблытанае’ (гл.), чэш. smršt ‘віхор’ і ўсх.-слав. сморч ‘дождж, віхура’. Апошняе Брукнер (503) параўноўвае з рус.-ц.-слав. смркатиуцягваць, усмоктваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смакта́ць, смакчу́, смо́кчаш, смо́кча; смакчы́; незак., што.

1. Губамі і языком уцягваць у рот што-н. вадкае праз вузкую адтуліну ў чым-н.

С. малако.

2. Пра насякомых і некаторых жывёлін: усмоктваць у сябе што-н. вадкае пры дапамозе спецыяльных органаў.

Пчала смокча нектар з кветкі.

Авадні смокчуць кроў каня.

3. Трымаць у роце, размінаючы, размякчаючы губамі, языком і змочваючы слінай.

С. цукар.

4. Трымаючы што-н. у роце, рабіць смактальныя рухі языком і губамі.

С. соску.

С. лапу.

С. люльку (курыць).

5. перан., звычайна безас. Выклікаць тупы боль.

Смокча пад грудзямі.

Смактаць кроў з каго-н. — мучыць, прыгнятаць каго-н., здзекавацца з каго-н.

|| наз. смакта́нне, -я, н.; прым. смакта́льны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)