даручы́ць, -ручу́, -ру́чыш, -ру́чыць; -ру́чаны; зак., каму каго-што.

1. Ускласці на каго-н. абавязак выканаць што-н.

Д. яму праверыць работу.

2. Даверыць каго-, што-н. чыім-н. клопатам, апецы.

Нагляд за дзецьмі даручылі вопытнай няньцы.

|| незак. даруча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагрузі́ць, -гружу́, -гру́зіш, -гру́зіць; -гру́жаны; зак., каго-што.

1. гл. грузіць.

2. перан., чым. Ускласці на каго-н. якую-н. працу, грамадскія абавязкі, даручэнні.

Н. грамадскай работай.

|| незак. нагружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. нагру́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ускі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Кідаючы, ускласці на верх чаго‑н. усё, многае. Ускідаць сена на вышкі. Ускідаць груз на машыну.

ускіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да ускінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што на каго-што.

1. Падняўшы, наваліць.

У. мех на плечы.

2. перан. Абцяжарыць каго-н. чым-н., ускласці што-н. на каго-н. (разм.).

У. усю работу на сакратара.

3. перан. Беспадстаўна абвінаваціць у чым-н.

У. віну на каго-н.

|| незак. узва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абавяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; заг. абавяжы; зак., каго.

Патрабаваць ад каго‑н. што‑н. выканаць; ускласці на каго‑н. якія‑н. абавязкі. [Страмілін:] Я прапаную абавязаць галоўнага інжынера прыняць усе захады, каб канструкцыя была палепшана як мага хутчэй! Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго і з дадан. Звярнуцца да каго-н. з пытаннем, каб даведацца аб чым-н.

Што рабіць далей? — спытала лабарантка.

2. што і чаго. Папрасіць што-н., звярнуцца з якой-н. просьбай.

С. дазволу паехаць па падручнікі.

3. з каго. Ускласці на каго-н. адказнасць за ўчынкі; спагнаць (разм.).

З яго за ўсё спытаюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усклада́ць несов.

1. (на что-л.) класть;

2. (торжественно класть) возлага́ть;

3. (поручать) возлага́ть;

1-3 см. ускла́сці, узлажы́ць;

у. надзе́і — возлага́ть наде́жды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узвалі́ць, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., каго-што на каго-што.

1. Падняўшы што‑н. (звычайна цяжкае, грувасткае), пакласці, нагрузіць, наваліць. Узваліць мех на спіну. Узваліць куфар на воз. □ Сашка ўзваліў па плечы лодку, Вадзік узяў вёслы і вуды, і яны падаліся да возера. Гамолка. Чалавек дваццаць сялян, узваліўшы невад на сані, выходзіць на затокі. Колас. Павярнуўся [вознік], выскраб з-пад сябе сена і ўсё ўзваліў на Раю. Новікаў.

2. перан. Разм. Прымусіць выконваць якую‑н. работу, абцяжарыць работай. [Заранік:] — Мала паездак, дык на мяне яшчэ і сельгасаддзел узвалілі. Хадкевіч.

3. перан. Незаслужана абвінаваціць у чым‑н., прыпісаць каму‑н. што‑н. ганебнае. [Языковіч] узваліў на Зіну Дарошка бадай усю віну за недахопы ў брыгадзе. Кавалёў.

•••

Узваліць на плечы каго, чые, каму — тое, што і ускласці на плечы каго, чые, каму (гл. ускласці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.

1. Напоўніць што‑н. грузам. Нагрузіць машыны. Нагрузіць вярблюда. □ Праз некаторы час я нагрузіў свае самалёты.. і вылецеў на Міншчыну. Казлоў. Партызаны нагрузілі вазы і пачалі выязджаць на дарогу. М. Ткачоў. // Пакласці груз на каго‑, што‑н. Нагрузіць рэчы на машыну.

2. перан. Разм. Ускласці на каго‑н. якую‑н. працу, грамадскія абавязкі. Нагрузіць грамадскай работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́знасць, ‑і, ж.

1. Ускладзены на каго‑н. або ўзяты кім‑н. абавязак; даваць справаздачу пра якія‑н. свае дзеянні і быць гатовым адказваць за іх вынікі. Несці адказнасць. Баяцца адказнасці. Ускласці адказнасць. Браць на сябе адказнасць. Пад асабістую адказнасць. Прыцягнуць да адказнасці. Павысіць адказнасць. Крымінальная адказнасць. Адчуваць цяжар адказнасці.

2. Сур’ёзнасць, важнасць чаго‑н. Адказнасць моманту. Адказнасць даручэння.

•••

Несці адказнасць гл. несці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)