уне́сены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад унесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́пта, -ы, ДМ -пце, ж.

1. Дробная медная манета ў Старажытнай Грэцыі.

2. перан. Пасільны ўклад у якую-н. агульную справу.

Унесці сваю лепту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкаламу́ціць

‘ускаламуціць, замуціць што-небудзь; унесці неспакой, беспарадак у што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкаламу́чу адкаламу́цім
2-я ас. адкаламу́ціш адкаламу́ціце
3-я ас. адкаламу́ціць адкаламу́цяць
Прошлы час
м. адкаламу́ціў адкаламу́цілі
ж. адкаламу́ціла
н. адкаламу́ціла
Загадны лад
2-я ас. адкаламу́ць адкаламу́цьце
Дзеепрыслоўе
прош. час адкаламу́ціўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

закаламе́сіць

‘пачаць каламесіць - сваволіць, гарэзіць; закаламуціць што-небудзь, унесці ў што-небудзь блытаніну’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закаламе́шу закаламе́сім
2-я ас. закаламе́сіш закаламе́сіце
3-я ас. закаламе́сіць закаламе́сяць
Прошлы час
м. закаламе́сіў закаламе́сілі
ж. закаламе́сіла
н. закаламе́сіла
Загадны лад
2-я ас. закаламе́сь закаламе́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час закаламе́сіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

унясе́нне, ‑я, н.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уносіць — унесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэпані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

1. Унесці (уносіць) дэпазіт.

2. Перадаць (перадаваць) на захаванне.

Д. навуковую працу.

|| наз. дэпані́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапано́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

1. гл. прапанаваць.

2. Тое, што прапанавана, прапануецца.

Унесці прапанову.

Рацыяналізатарская п.

3. Просьба стаць жонкай.

Зрабіць прапанову.

Прыняць чыю-н. прапанову.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэкты́ў, ‑тыва, м.

Папраўка, частковае змяненне чаго‑н. Унесці карэктывы ў праект.

[Ад лап. correctus — выпраўлены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заактава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Унесці, упісаць у акт. Заактаваць здарэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што (разм.).

1. Пакрыць рознымі штрыхамі, закрэсліць у многіх месцах.

С. увесь сшытак.

2. Унесці многа паправак.

С. артыкул.

|| незак. скрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)