стало́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для стала, для выкарыстання ў час яды. Сталовы сервіз. Сталовая бялізна. □ Хапіліся сталовага серабра — а таго след прастыў, не дашукаліся і прадвадзіцельскай шубы... Лынькоў. Сталовым нажом бацька ўрачыста робіць на вушаку засечку. Хадановіч.

2. Які мае адносіны да сталовай, прызначаны для яе. Сталовы гарнітур.

3. Спец. Які мае плоскія вяршыні і крутыя схілы (пра гару, узвышша). Сталовыя горы. Сталовы айсберг.

•••

Сталовае віно гл. віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узло́бак, ‑бка, м.

Узвышанае месца на негарыстай мясцовасці. Праз колькі хвілін Чубар выйшаў за вёску і пакрочыў па дарозе, што вяла скрозь бульбяное поле на высокі і шэры ўзлобак, за якім недзе былі Журынічы. Чыгрынаў. // Самы высокі пункт якога‑н. узвышша. На пагорку, на самым яго ўзлобку ляжалі ў беспарадку і стаялі тырчма вялізныя каменныя глыбы. Хадкевіч. Вось людзі, чатыры цёмныя постаці, узышлі на самы ўзлобак, падаліся да яліны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туберкулёз ‘сухоты’ (ТСБМ, Брасл. сл.). Штучнае слова, утворана ад лац. tūberculum — памяншальнага лац. tūber ‘клубень’, ‘горб’, ‘шышка, пухліна’, ‘нарасць (на дрэве)’ (Голуб-Ліер, 493), што дало тубе́ркул ‘бугарок у тканках арганізма, выкліканы туберкулёзнай палачкай’ (ТСБМ). Распаўсюдзілася праз франц. tuberculose (Арол, 4, 112). Пра ўсталяванне тэрміна ў беларускай медыянай тэрміналогіі гл. Шмідт, Узвышша, 1930, 3, 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вышыня́ (БРС, Яруш., Шат., Мал.), вышыня́, вы́шынь, вышы́нь ’вышыня’; ’гара, узвышша’ (Яшк.). Рус. вышина́, укр. вишина́, польск. wyżyna, в.-луж. myšina, чэш., славац. vyšina, серб.-харв. висѝна, славен. višína, балг. висина́, висине́, макед. вишина. Ад асновы выш‑ (якая, напрыклад, у выш ’вышыня’ < vysjь; гл. таксама высокі) з дапамогай суф. ‑іна. Некалькі іначай аб словаўтварэнні Махэк₂, 705; Шанскі, 1, В, 239.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свалузвышша, вузкая града, якая ўтвараецца пры аранні ў сярэдзіну, “у склад”’ (Дэмб., 2, 832). Рус. пахать в свал — звальваючы насустрач адна адной дзве сумежныя баразны, наўг. пахать на свал ‘разворваць барозны з бульбай праз адну’, укр. палес. свал ‘насыпны ўзгорак’. Да *сваліць ‘зваліць’, магчыма, русізм або графічна адаптаванае звал ‘навал; марэна’ (Ласт.). У адносінах да семантыкі параўн. склад3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памостузвышша ў выглядзе пляцоўкі, насланай з дошак; падлога’ (ТСБМ, Шат., Янк. 3., Сл. ПЗБ, Гарэц.), ’падлога’ (Касп., Сцяшк. МГ, ДАБМ, 954; Шпіл., Хрэст. па бел. дыялекталогіі, 334, Бір. дыс.), ’падстаўка з хворасту пад дуплянкі’ (Мат. Гом.), помосто́к ’ступенькі перад уваходам у дом’ (Шушк.). Рус. помо́ст, укр. помо́ст, ст.-рус. помостъ ’падлога, дах, ярус; рыначная плошча’, помостити. Фасмер (3, 323) лічыць ад po‑ і мост (гл.), але магчыма і аддзеяслоўнае ўтварэнне ад памасціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сугро́б ’гурба намеценага снегу’ (Бяльк., Яшк., Сл. ПЗБ; усх., ЛА, 2). Ст.-бел. сугропь, суграпъ ’гурба снегу’ (XVI ст., ЖНС), ст.-рус. (XV ст.) сугробъ ’гурба, стос’, укр. сугро́бузвышша, узгорак’. Дыял. прасл. *sǫgrobъ < *sъ‑grebti ’згрэбці’ з апафаніяй у корані; гл. Борысь, Prefiks., 102. Параўн. серб.-харв. дыял. су̑греб ’сверб, хвароба скуры; паводле народных вераванняў — вынік таго, што чалавек наступіў на месца, дзе сабака гроб зямлю’ (Элезавіч, 2), балг. дыял. сугреб ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцеп ’стэп, бязлесная роўная мясцовасць’ (Бяльк., Косіч, ТС), степ ’тс’ (Растарг.). Гл. стэп; формы з цеканнем, магчыма, сведчаць пра архаічны характар слова, у сувязі з чым уяўляе цікавасць алб. step ’вострая вяршыня; вяршыня скалы’, якое Арол (Этимология–1983, 140) разглядае як доказ існавання ў паўднёваславянскім арэале адпаведніка прасл. *stьpь ’гара, узвышша’, што ўзгадняецца з перанесеным анатамічным тэрмінам прасл. *stьpь ’спіна’ (Куркіна, Этимология–1983, 24); паводле Борыся (Etymologie, 408), зыходнае значэнне для славянскіх лексем ’штосьці крутое, застыўшае, цвёрдае’. Гл. і сцяна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буко́та1 ’ўзгорак на лузе, на якім расце вяз’ (слаўг., Яшкін). Утварэнне ад гукапераймальнага дзеяслова *bukati, дакладней ад яго «ўзмоцненай» формы *buk‑ot‑ěti ’гучаць, шумець і г. д.’ Да семантыкі параўн. бу́чаё (гл.), там і паралелі з іншых слав. моў. Параўн. яшчэ бу́хта, буко́та2, букта. Цікава, што ў бел. мове буко́та мае два значэнні: ’узгорак’ і ’глыбокае месца ў рацэ’. Дакладная семантычная паралель да гэтага — укр. бе́лебеньузвышша’; ’глыбокае месца ў вадзе’ (аб матывацыі гл. пад бу́чаё).

Буко́та2 ’глыбокае месца’. Гл. бу́кта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

возвыше́ние

1. уст. павышэ́нне, -ння ср., узвышэ́нне, -ння ср.;

2. узвышэ́нне, -ння ср., узніма́нне, -ння ср., узнясе́нне, -ння ср.;

3. уст. павышэ́нне, -ння ср., узніма́нне, -ння ср.;

4. павышэ́нне, -ння ср.; см. возвыша́ть;

5. (более высокое место) узвы́шша, -шша ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)