прымеркава́ць, -мярку́ю, -мярку́еш, -мярку́е; -мярку́й; -меркава́ны; зак.

1. што да чаго. Аднесці да якога-н. тэрміну.

П. выданне кнігі да юбілею.

2. Прыйсці ў патрэбны момант, трапіць у час.

Прымеркаваў к самаму абеду.

|| незак. прымярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недано́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад неданасіць.

2. у знач. прым. Які нарадзіўся раней нармальнага тэрміну. Неданошанае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумне́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Няўпэўненасць у праўдзівасці чаго-н., адсутнасць веры ў каго-, што-н.

Няма сумнення, што ўраджай будзе добры.

2. Замінка, непаразуменне, што ўзнікае ў працэсе вырашэння якога-н. пытання.

Узнікае с. наконт тэрміну завяршэння будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́паршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Воінскае званне асобы, якая добраахвотна праходзіць службу звыш устаноўленага тэрміну, а таксама асоба, што носіць гэта званне.

2. У царскай арміі: самы малодшы афіцэрскі чын, а таксама асоба ў гэтым чыне.

|| прым. пра́паршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.

1. Дакончыць кармленне каго‑н. Дакарміць дзіця.

2. Пракарміць да якога‑н. тэрміну. Дакарміць авечак да вясны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жардаго́н ’гарэза’ (Касп.). Рус. калін. жерздогон ’рыбак, які ловіць рыбу пад ільдом, працягваючы жэрдкай невад з адной палонкі ў другую’. Ад першаснага вытворча-рыбацкага тэрміну, прадстаўленага ў рус., перанос на агульнаацэначнае абазначэнне чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Завяршыць працу над чым-н.; дадатковай апрацоўкай давесці да патрэбнай якасці.

Д. дысертацыю.

Д. праект.

2. Прапрацаваць да якога-н. часу, тэрміну.

Д. да лістапада.

|| незак. дапрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. дапрацо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыско́нт, ‑у, М ‑нце, м.

1. Крэдытная аперацыя куплі банкам вэксаля або іншага пазыковага абавязацельства да заканчэння іх тэрміну.

2. Працэнт, які ўтрымліваюць пры гэтай аперацыі.

[Англ. discount.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́ньше нареч. в разн. знач. ране́й;

ра́ньше сро́ка ране́й тэ́рміну;

э́то бы́ло ра́ньше гэ́та было́ ране́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бестэрміно́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае тэрміну, не абмежаваны ім. Бестэрміновы пашпарт. □ Зямля, якую займаюць калгасы, замацоўваецца за імі ў бясплатнае і бестэрміновае карыстанне, гэта значыць навечна. Канстытуцыя БССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)