рэфра́ктар, ‑а, м.

1. Тэлескоп, аб’ектыў якога складаецца з лінз.

2. Уст. Павелічальнае шкло, якое ўзмацняе святло, а таксама лямпа з такім шклом.

[Ад позналацінскага refractio — пераламленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геліёграф, ‑а, м.

1. Тэлескоп з фотаапаратам, прызначаны для фатаграфавання Сонца.

2. Аўтаматычны апарат для запісу працягласці сонечнага свячэння.

3. Уст. Прыстасаванне для перадачы светлавых сігналаў на адлегласць.

[Ад грэч. hēlios — сонца і gráphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфле́ктар, ‑а, м.

1. Увагнутае люстра для адбіцця светлавых або цеплавых праменяў. Кінааператары здымалі вячэрнюю Маскву. Яркае святло рэфлектараў сляпіла. Савіцкі. «Магчыма, грэлкі давалі мала цеплыні, — крыху збянтэжана думаў я, — электрычная печка з рэфлектарам пройме да самых касцей». Паслядовіч.

2. Тэлескоп, у якім адлюстраванне атрымліваецца пры дапамозе ўвагнутага люстра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

люстра́ны, ‑ая, ‑ае і люстраны́, а́я, ‑о́е.

1. Які мае адносіны да люстра ​1 (у 1 знач.). Люстраная майстэрня. Люстраная вытворчасць. // Уласцівы люстру, такі, як у люстра. Люстраны глянец. Люстраная паліроўна. // Які з’яўляецца люстрам, з люстрам. Люстрана-лінзавы тэлескоп. □ Станіслаў праз сілу ўзнімаецца з крэсла, падыходзіць да шафы і, раней, чым адчыніць яе, узіраецца ў люстраныя дзверы. Мікуліч.

2. перан. З бліскучай, гладкай паверхняй. Быстра слізгацяць душагубкі па люстранай вадзе пад лоўкімі ўзмахамі вёсел. Колас. Над ракою над шырокай, Над люстранаю ракой, Над лазою невысокай Ходзіць ветрык-неспакой. Астрэйка.

•••

Люстранае шкло гл. шкло.

Люстраны карп гл. карп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)