Тур-тур ‘выгукі, якімі падзываюць свіней’ (Мова Сен.). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тур — пра свіст: нейкыя птушычка тур‑р, тур‑р у лазе (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне; аналагічнага паходжання падзыўныя і адгонныя словы: тур-тур ‘падзыўныя для свіней’ (Мова Сен.), турр — пры гэтых словах свінні ўцякаюць дамоў з поля (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

партыту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж. (спец.).

Сукупнасць усіх партый шматгалосага музычнага твора.

|| прым. партыту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тураня́ і туранё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня турыхі; маленькі тур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хаўту́ры, -ту́р (разм.).

1. Абрад пахавання нябожчыка.

Справіць х.

2. Жалобны стол па нябожчыку.

|| прым. хаўту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тура́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тура́ ту́ры
туры́
Р. туры́ ту́р
Д. туры́ ту́рам
В. туру́ ту́ры
туры́
Т. туро́й
туро́ю
ту́рамі
М. туры́ ту́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

міксту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

Вадкі лекавы сродак з сумесі некалькіх рэчываў.

М. ад кашлю.

|| прым. міксту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тура́, -ы́, мн. ту́ры і (з ліч. 2, 3, 4) туры́, тур, ж. (разм.).

Шахматная фігура, якая мае форму вежы; ладдзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрэвіяту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж. (кніжн.).

Складанаскарочанае слова, утворанае шляхам скарачэння матывуючай адзінкі, напр.:

БДУ, ЦЭЦ, філфак.

|| прым. абрэвіяту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камендату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

Установа, якую ўзначальвае камендант (у 1 і 2 знач.), а таксама памяшканне, у якім знаходзіцца такая ўстанова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)