Ду́пкатупы канец яйка, пушка, пятка’ (Бяльк.). Відавочна, памяншальная форма ад ду́па ’anus’ (гл.), запазычанага з польск. мовы. Метафара. Параўн. і ўкр. дыял. ду́патупы канец яйца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тупа́ктупы чалавек’ (Сл. рэг. лекс., Вруб.). Ад тупы́ ‘някемлівы’ (гл.), магчыма, утворана па ўзоры дура́к або пад уплывам польск. tępakтупы, слабаразвіты вучань; ёлупень’, паколькі слова характэрна для заходніх гаворак; параўн. з іншай суфіксацыяй тупень, тупі́ца ‘някемлівы чалавек’ (Нас., Некр. і Байк., Шымк. Собр., Пятк. 2), тупінʼа́ ‘тупіца, ёлуп’ (Вруб.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуба́с ’вялікі, тупы нож’ (Нас.: Вілен., Ковен., Гродз. губ.). Укр. дубас ’вялікі нож’. Няясна. Параўн. фармальна ідэнтычнае, але з іншым значэннем рус. дуба́с ’від лодкі’. Магчыма, спачатку ’лодка грубай работы’ > ’грубы прадмет’. Параўн. у рус. гаворках (СРНГ, 8, 223): дубас «с заостренным носом и тупою кормою грубой работы, наподобие простого корыта». Адсюль, відаць, метафарычна: ’грубы, тупы прадмет’ (> ’тупы нож; тупы, вялікі нож’). Лексему дуба́с ’лодка’. Фасмер (1, 548) выводзіць ад *dǫbъ ’дуб’ (насуперак Міклашычу, які зыходзіў з тур. tombaz).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зрэ́заны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зрэзаць.

2. у знач. прым. Тупы, пакарочаны ад карыстання. Было ўсё пад рукамі: прытуплены зрэзаны плуг, аброчная торба з кормам каню. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неразу́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не выяўляе дастатковай кемлівасці; разумова абмежаваны, тупы. Неразумны чалавек. // Які супярэчыць разважлівасці, цвярозай думцы; бяссэнсавы. Неразумная ўпартасць. Неразумнае рашэнне. □ Міхась Ланкевіч паспрабаваў спрачацца. Даказваў, што загад неразумны. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тупі́ца ‘тупая сякера’, ‘тупы, някемлівы чалавек’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Руб., ТС, Касп., Пятк. 2, 3), ‘тупая сякера’ (Чач., Бяльк., Варл.), ст.-бел. тупица ‘тупая сякера, каса і пад.’ (1590 г., ГСБМ). Да тупы (гл.), паводле Борыся (631–632), першапачаткова ў адносінах да прылад, пазней — у адносінах да чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ны́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад ныць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Цягучы, тупы (пра боль). Нейкі непрыемны асадак гарэў на сэрцы, аддаваўся ў ім тупым ныючым болем. Лынькоў.

3. Дзеепрысл. незак. ад ныць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёлуп, ‑а, м.

Лаянк. Бесталковы, тупы чалавек; дурань, асталоп. — У, ёлуп.., — лаяў сябе дырэктар. — Як жа яно так? Што ж гэта магло здарыцца? Караткевіч. [Нупрэю], відаць, прыемна было бачыць, што я не ёлуп які, а ўсяму вучуся, усё пераймаю ад яго. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупагало́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тупы, разумова абмежаваны, някемлівы. Да канца цёплых дзён я сцярог у Пстрычкі сад і вучыў двух яго «недаросткаў», тупагаловых хлапцоў. Гарэцкі. [Камісар:] — Тупагаловыя дурні! Яны не могуць зразумець, што партызаны і народ — гэта адно цэлае, непарыўнае. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кы́чма ’бязрогая або з кароткімі рагамі карова’ (Клім.). Да *кык‑ьма < прасл. kyką. Параўн. чэш. kikatyтупы’. Гл. кіч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)