бро́нза, ‑ы, ж.
1. Сплаў медзі з волавам, свінцом і іншымі металамі. Скульптура з бронзы.
2. зб. Мастацкія вырабы з такога сплаву. Выстаўка бронзы.
3. перан. Назва колеру, падобнага да колеру бронзы. Бронза загару. Бронза валасоў. □ Крануты бронзай восеньскія травы, сады лісцё скідаюць спакваля. Калачынскі.
4. Разм. Пра бронзавы медаль, атрыманы за трэцяе месца ў спартыўных спаборніцтвах, на конкурсе і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тре́тий в разн. знач. трэ́ці;
тре́тьего дня пазаўчо́ра;
в тре́тьем году́ пазале́тась, у пазаміну́лым го́дзе;
в тре́тьих па-трэ́цяе;
в тре́тий раз трэ́ці раз;
тре́тье лицо́ юр. трэ́цяя асо́ба;
в тре́тьем лице́ (говорить, писать) у трэ́цяй асо́бе;
тре́тье поколе́ние трэ́цяе пакале́нне;
◊
из тре́тьих рук праз трэ́ція ру́кі;
тре́тьей руки́ не ле́пшы, не ве́льмі што;
до тре́тьих петухо́в да трэ́ціх пе́ўняў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тысячаго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу ў тысячу год. Трэцяе тысячагоддзе да н. э. // звычайна мн. (тысячаго́ддзі, ‑яў). Вельмі вялікі прамежак часу. Не дні і не месяцы — Тысячагоддзі ідуць неўміручыя людзі да зор. Макаль. Пад няхітрую музыку адной скрыпкі і часам двух барабанаў віхрам выконваецца танец — той танец, які адбываўся ў вясёлыя мінуты стагоддзі таму назад, а ў больш прымітыўным выглядзе — назад цэлыя тысячагоддзі. Чорны.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося тысячу год таму назад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
генера́л, ‑а, м.
Воінскае званне або чын вышэйшага каманднага і начальніцкага саставу ў арміі. // Асоба, якая мае гэта званне.
•••
Генерал ад інфантэрыі — самы высокі генеральскі чын у пяхотных войсках царскай арміі; асоба, якая мела гэта званне.
Генерал арміі — самае высокае званне генералаў; асоба, якая мае гэта званне.
Генерал-лейтэнант — другое па старшынству генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.
Генерал-маёр — першае (малодшае) генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.
Генерал-палкоўнік — трэцяе па старшынству генеральскае званне; асоба, якая мае гэта званне.
[Ад лац. generalis — агульны, галоўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кне́я ’лясны гушчар, нетры, пушча’ (Яшк.). Рус. кнея, польск. knieja ’тс’. Трэба адзначыць, што ў іншых славянскіх мовах захавалася толькі ў тапаніміцы (ст.-чэш. Kniejě, серб.-харв. Kneja, славен. Kneja). Традыцыйна лічыцца праславянскім словам: kъněja (Слаўскі, 2, 287) да kъnъ < *kъmn‑ ’пень’. Але, па-першае, словаўтварэнне kъněja (< kъn-ěja) вельмі ненадзейнае, па-другое, само слова kъnь трэба выводзіць з kъmn-; па-трэцяе, семантыка лексемы кнея далёкая ад той, якую бачаць у прасл. къnъ. Таму пытанне аб крыніцы рэальна існуючых беларускіх, рускіх і польскіх слоў патрабуе дадатковых фактаў і аргументаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сасло́ўе, ‑я, н.
1. Грамадская група са спадчыннымі правамі і абавязкамі, якая склалася на аснове класавых адносін у дакапіталістычным грамадстве. Дваранскае саслоўе. □ Са зместу «Размовы» відаць, што аўтар абараняе ідэалы сацыяльнага міру паміж класамі і саслоўямі тагачаснага грамадства. «Помнікі».
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — група асоб, аб’яднаных прафесіянальнымі інтарэсамі. Саслоўе медыкаў. □ Акалічнасці далучэння Багушэвіча да адвакацкага саслоўя ўстанаўліваюцца дастаткова поўна па іншых дакументах. Кісялёў.
•••
Падатковае саслоўе — пра сялян, гараджан і пад. як пра такую грамадскую групу насельніцтва пры феадалізме, якая абкладалася падаткамі.
Прывілеяваныя саслоўі — духавенства і дваранства як група насельніцтва пры феадалізме, якая падаткамі не абкладалася.
Трэцяе саслоўе — непрывілеяванае падатковае саслоўе ў феадальнай Францыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакале́нне, ‑я, н.
1. Сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка. У Аляксееўцы так ужо вялося спакон веку: дадуць каму мянушку — лічы на ўсё жыццё, а то і на другое ці трэцяе пакаленне пяройдзе. Пальчэўскі. [Дзед:] — У нашым родзе сем пакаленняў займалася дрэсіроўкай птушак, паляваннем. Беразняк. // Патомства. — А ведаеш, дзядзька, у тваіх сыноў народзіцца слаўнае пакаленне. Не падобнае на нас. Чорны.
2. Людзі блізкага ўзросту, якія жывуць у адзін час. Маладое пакаленне. □ Калі ж стане маё пакаленне сівым, — мы тады маладым гэты сцяг аддадзім. А. Вольскі. К мэце, што вызначыў Ленін, Вашыя сцежкі ляглі, Веку майго пакаленне, Камуністычнае племя, — Моцная соль зямлі! Звонак. // Сукупнасць людзей з аднолькавымі інтарэсамі, поглядамі. Пакаленне рэвалюцыянераў. □ Ён, Камлюк, не належаў да пакалення старых бальшавікоў. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кі́па ’вязка, пачак якіх-небудзь прадметаў’ (ТСБМ). Ст.-бел. кипа ’тс’ (з 1593 г.) (Булыка, Запазыч., 154), ’сноп бобу’ (Сл. паўн.-зах.), ’лазовая аплётка для бутэлькі’ (Мат. Гом.). Магчыма, формы, якія выступаюць у першым і другім значэннях, амонімы рознага паходжання. Тады бел. кіпа ’вязка, пачак’, укр. кипа ’тс’ праз рус. кипа ’тс’ з с.-н.-ням. kip ’тс’ (гл. Фасмер, 2, 235). А кіпа ’сноп бобу’ з літ. kypà ’куча, частка капы’ (Сл. паўн.-зах., 463). Але літ. kypà само разглядаецца як запазычанне з рус. кипа (Фрэнкель, 255). Цікава разгледзець трэцяе значэнне, якое яўна паходзіць ад с.-н.-ням. kīpe ’плеценая карзіна’ (Клюге, 367). Нямецкая форма ў сваю чаргу з’яўляецца непасрэднай крыніцай літ. kýpas ’тс’. Сумненне выклікае рускае паходжанне літ. kypà ’частка капы’, паколькі рус. кипа не мае сельскагаспадарчага значэн ня. З іншага боку бел. кіпа ’сноп бобу’ цесна звязана з літоўскім. Гэта дае падставу разглядаць слова ў другім значэнні асобна як амонім іншага паходжання. Не выключана, што бел. кіпа < *kypa суадносіцца з купа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абмішу́ліць, абмішульваць ’ашукаць, падмануць’ (Бяльк.), абмішуліцца ’прыкра памыліцца’ (Юрч. Сін.). Рус. мишуля ’дурань’ звязваецца з уласным імем Міхаіл. Фасмер (2, 631) аспрэчвае версію Ільінскага (ИОРЯС, 20, 3, 76) аб сувязі мишуля з рус. обмихнуться, якое, аднак, у сваю чаргу не мае яснай этымалогіі. Калі бел. абмішуліць утворана як абдзяжуліць, тады яно ўзыходзіць да аб‑міх кантамінацыйнай формы ад бел. абмах ’памылка’ і бел. абвіхнуцца ’памыліцца’ (гл.). Іншая версія можа быць звязана з літ. mišulỹs ’блытаніна думак’ да mìsti ’заблытацца, аканфузіцца’, ’страціць розум’. Тады абмішуліць балтыйскага паходжання. Як аб гэтым сведчыць фанетыка, запазычанне магло адбыцца толькі пасля падзення рэдукаваных. Гэта версія таксама не надзейная, бо застаецца неўдакладненай непасрэдная крыніца запазычання. Трэцяе рашэнне: рускі дублет обмишулить/обмишурить гаворыць аб л/р дублетнасці ў гэтых формах. Тады абмішурыцца, магчыма, да рус. (зах.) мишурис, польск. miszures ’слуга на пастаялым двары’ (< ідыш meszores ’слуга’). Нарэшце, параўн. абмішуліцца ’памыліцца’ і абмішэніцца ’не папасці ў цэль’ (Бяльк., Дабр., Этн.). Апошняе магло кантамінавацца з абакуліць ’ашукаць’. Магчымасць усіх гэтых версій стварае вялікія цяжкасці на шляху вырашэння пытання. Хутчэй за ўсё ў дадзеным выпадку мелі месца надзвычай складаныя кантамінацыйныя працэсы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Келб ’пячкур’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Яруш., Нар. лекс., Сцяц.). Польск. kielb ’Gobio fluviatilis’, рус. колб (паўдн. і зах.) колб ’тс’. Паводле Трубачова (ЭИРЯ, 2, 38), польск. і рус. формы ўзводзяцца заканамерна да прасл.⇉Якое запазычана з гоц. *kalbo ’бычок (назва рыбы)’ < kalbo ’бычок (назва жывёлы)’. Гэта версія не ўлічвае, аднак, больш складаныя адносіны паміж славянскімі словамі, якія можна ўзвесці да *kъlbъ ’назва рыбы’. Па-першае, яны маюць больш шырокі арэал распаўсюджання (польская, беларуская, руская і ўкраінская тэрыторыі) (гл. Герд, Лекс. балтызмы, 10–11). Па-другое, версія Герда аб балтыйскім паходжанні гэтых слоў у сваю чаргу датычыцца толькі некаторых вытворных форм. Па-трэцяе, гоц. *kalbo дало б прасл. *^lЬъ (польск. *kłob, усх.-слав. *колоб). Па-чацвёртае, няма, як здаецца, ніводнай германскай назвы рыбы, роднаснай гоц. kalbo. Мы б аддалі перавагу іншай гіпотэзе (таксама ад гоцкай крыніцы kъlbъ) (гл. Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 94–95). Але перш за ўсё трэба ўдакладніць некаторыя даныя. Літ. kėlbas запазычана з польск. kielb (Фрэнкель, 236). На літоўскай моўнай глебе ўзніклі вытворныя kelbukas (kilbukas), якія сталі крыніцай бел. кялбук, кяльбук. Бел. келб — запазычанне з польск. kielb. Формы кялбочак і келбунок вытворныя ў беларускіх гавор-ках. Прасл. kъlbъ, якое можна рэканструяваць на падставе польск. kielb, рус. колб і ўкр. колб, ковб — запазычанне з гоц. *kulbo. Параўн. ням. Kolbe — назва некаторых булавападобных рыб (Грым., 1607). Дарэчы, ням. Kaulkopf ’Cottus gobio’, якое таксама адносіцца да сямейства бычкоў (Gobiidae), названа так па прызнаку булавападобнасці (Keulenförmigkeit).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)