Ма́лаве́ле, малове́ля ’крыху, трошкі’, ігн. ’няцяжка’ (Сцяшк., Сл. Брэс., Сцяшк. Сл., Сцяц., Сл. ПЗБ). З польск. małowiele, małowiela, якія з malo‑nie wiele ’трохі, колькі-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.

Абл. Дачка. — Хадзі да мяне, донька, паляжы трошкі, — сказала Ліда Сцяпанаўна. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́льнічак, ‑чку, м.

Памянш.-ласк. да ельнік; малады ельнік. Вышэй трошкі — ельнічак густы. Там добра і прысесці. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Траха́трошкі’ (Шат., Жд. 2, 3, Др.-Падб., Гарэц., ТС), ‘ледзьве’ (навагр., Сл. ПЗБ), ‘амаль, ледзь’ (Жд. 2, Мал., Федар. 7; капыл., Жыв. сл.; ашм., Стан.). Гл. тро́хі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кры́шачку, прысл.

Зусім нямнога; трошкі. Калі шчыра прызнацца, Мне крышачку шкода, Што з табою сустрэўся Я ў сталыя годы. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самахо́ць, прысл.

Разм. Тое, што і самохаць. [Валодзя:] — Да вайны я вучыўся ў дзевятым класе і трошкі — самахоць — захапляўся скрыпкай. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераграшы́цца (пырыгрышы́тысь) ’перакусіць, з’есці трошкі’ (Клім.). Да пера- і грашы́ць > грэх (гл.) пры ад’ідэацыі рус., ц.-слав. прогрешение. Матывацыя: забарона прыняцця ежы і пітва да споведзі, у адваротным выпадку — грэх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кара́вачнік, ‑а, м.

Абл. Анучнік. Трошкі пазней Леўка ўладзіўся ў Верамеевічах на нейкую казённую службу і ездзіў каравачнікам па вёсках. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які трохі прыпрэў. Дзесяць мяхоў, як завязаць, насыпалі мы з ямы трошкі прыпрэлага, але яшчэ добрага жыта. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак.

1. што. Сагнуць у дзве столкі, пад вуглом.

П. ліст паперы папалам.

2. перан., што і без дап. Дапусціць перагіб (у 2 знач.) у чым-н. (разм.).

Тут вы трошкі перагнулі.

Перагнуць палку (разм., неадабр.) — упасці ў крайнасць, перастарацца ў чым-н.

|| незак. перагіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перагіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перагіба́нне, -я, н. (паводле дзеясл. перагібаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)