Тро́жды ‘тройчы, трыкроць’ (Нас., Некр. і Байк.), тро́жджы ‘тс’ (Нас.), ст.-бел. троижды, троижда ‘тс’ (ГСБМ), трежды, трейжды ‘тс’ (Карскі 2–3, 72). Аналагічна да двожды (гл.), падрабязней гл. трыжды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
три́жды нареч.
1. тро́йчы; (три раза) тры разы́;
2. (об умножении) тры ў (на)…;
три́жды три тры ў тры, тры на тры.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пры́красць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць прыкрага. [Іван] таропка ўзбег на круцізну, быццам уцякаючы ад думак аб.. [Джуліі], пакінутай унізе, але ўсё ж не могучы адолець прыкрасці сваіх адчуванняў. Быкаў.
2. Непрыемнае пачуццё незадавальнення, крыўды, смутку. Нібы знарок, на прыкрасць дзеду, праплывае [рыба] каля самай галачкі і нават носа не заверне. Крапіва. [Лёдзя] тройчы разглядала сябе ў люстра і тройчы з прыкрасцю адварочвалася. Карпаў. Алесю падабалася гасціннасць гаспадыні і ўжо з прыкрасцю думалася, што стрэлкі гадзінніка бягуць занадта хутка. Шыцік.
3. Тое, што выклікае пачуццё незадавальнення, крыўды; непрыемнасць. — Даруйце мне. Васіль Міронавіч, што прычыніў вам прыкрасць. Колас. Дома ўсе ведаюць, што калі Арцём Іванавіч гаворыць такія рэчы, у яго на працы былі нейкія прыкрасці. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сысу́н, ‑а, м.
1. Дзіцяня млекакормячай жывёліны, якое ссе маці. Цётка Палагея, трымаючы за заднія ногі чорнагаловага сысуна, тройчы лінула на яго вады з кубка. Ермаловіч. // Разм. жарт. Маленькае дзіця; немаўля. // Разм. іран. Малады, нявопытны ў якой‑н. справе чалавек.
2. толькі мн. (сысуны́, ‑оў). Тое, што і млекакормячыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трызво́н ‘звон ва ўсе званы (у царкве)’ (Нас., Байк. і Некр., Шымк. Собр.), ‘перазвон’ (РБС), ‘распаўсюджаная чутка’, ‘гамонка, пагалоска’, ‘поўха’, ‘суровая вымова’, сюды ж трызво́ніць ‘званіць’, ‘голасна, публічна гаварыць пра нешта’ (Нас.). Да звон (гл.); прыстаўка тры‑ з ц.-слав.-рус. трь‑/тре‑, ст.-слав. трь‑ (напр., трьблаженъ ‘тройчы шчаслівы’) (Фасмер, 4, 95 і 97), параўн. трыкляты (гл.), серб. триклет ‘тройчы пракляты’. Аднак у дадзеным выпадку, магчыма, зыходнае рус. трезво́нить — першапачаткова было ‘званіць ва ўсе званы — па тры звоны’, бо святочны звон быў не менш як у тры звоны, трезвон ‘святочны звон увогуле’, дать трезвона ‘даць кухталя, грымака, каб у вушах пачуўся трызвон’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тры́шты: у трышты ‘ў тры разы’ (ТС). Параўн. ст.-слав. триши ‘тройчы’, паралельнае да тришьди ‘тс’ (СССл.), якое з прасл. *trišьdy, спалучэння з *tri (гл. тры) і дзеепрыметніка *šъdъ ад *xoditi (Фасмер, 4, 102; ЕСУМ, 5, 637), гл. трожды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хаўту́ры, ‑тур; адз. няма.
1. Разм. Абрад провадаў нябожчыка для пахавання. — Хаўтуры ў іх. Дзіцёнак у Турбоціхі памёр, — сказалі войту. Гарэцкі. Вяселле слаўна песнямі, хаўтуры — плачам. Прымаўка.
2. Абл. Жалобны стол, абед па нябожчыку. Пахаваў поп дзіця, пахрысціў тройчы магілу, выпіў першы, пакуль сабраліся людзі, чарку на хаўтурах і паехаў. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трыкро́ць ‘тры разы’, ‘тройчы’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.), ст.-бел. трикроть, трикротъ, трыкроть ‘тс’ (1514 г., ГСБМ). З польск. trzykroć ‘тс’, гл. тры і кроць. Сюды ж трыкро́тны ‘трохразовы’ (Нас., Байк. і Некр.) з польск. trzykrotny ‘тс’, ст.-бел. трикротный, трыкротный ‘тс’ (1558 г., ГСБМ), якія проціпастаўляюцца ст.-бел. трикратъ, трикраты, трикрать ‘тройчы’, запазычаным праз ц.-слав. са ст.-слав. три краты, што да кратъ ‘раз’; зыходнае ўсходнеславянскае слова мела б форму *коротъ, параўн. літ. kar̃tas ‘раз’, лат. kā̀rta ‘рад’ і пад., гл. Фасмер, 2, 368. Адносна генетычных і тыпалагічных сувязей другой часткі слова гл. Папоў, Из истории, 36; ЭССЯ, 11, 100; Борысь, 260.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ашаламі́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., каго.
1. Задурыць галаву. [Старая:] — Ашаломяць .. [вучні] цябе, дзеткі, за ўвесь дзень. Брыль. Ганна тройчы прыгубіла І чарку ўсю перакуліла. — Ой, буду п’яна — ашаломіць. Колас.
2. Аглушыць моцным ударам па галаве.
3. Зрабіць моцнае ўражанне, здзівіць; збянтэжыць. Тэлеграма аб смерці маці..[Веру] зусім ашаламіла. Дамашэвіч. Выпадак з арыштам зусім ашаламіў Андрэя. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тро́йка 1, трэ́йко ‘тройчы’ (Нар. Гом.), тро́йко ‘трое’ (Рам. 3, ТС), ‘трайня’ (Сл. ПЗБ), трэ́ка ‘тройчы’ (Сцяшк. Сл.), трэ́ко ‘тс’ (Сержп.). Узыходзяць да формы зборнага лічэбніка *trojь ‘трое’, аформленага па ўзоры *dvojьka ‘двое’ з суф. ‑k‑, гл. Карскі 2–3, 55; Мяркулава, Этимология–1972, 102; SP, 5, 185. Формы з ‑э(й) можна патлумачыць уплывам балтыйскіх моў на фоне тро́е, пры літ. trejí ‘тры, трое’, аднак больш верагодная змена о > э пад націскам пад уплывам трэці.
Тро́йка 2 ‘лічба 3 і адпаведная адзнака ці карта; запрэжка з трох коней; група з трох чалавек; касцюм з трох рэчаў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘3‑метровая калода’ (Мат. Гом.), ‘трэці ход у гульні’ (ТС). Да папярэдняга слова (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)