чу́йны, -ая, -ае (разм.).

1. Які звяртае на ўсё пільную ўвагу; здольны востра чуць, тонка адчуваць.

Дзеці былі пад чуйным наглядам маці.

Чуйнае вуха.

2. Які востра перажывае што-н., рэагуе на што-н.

Ч. да чужога гора.

3. Асцярожны; насцярожаны.

Чуйныя крокі.

4. Неглыбокі, чуткі.

Ч. сон.

Чуйная дрымота.

|| наз. чу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

музыка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны да музыкі; які тонка разумее музыку. Музыкальныя здольнасці. Музыкальная натура.

2. Прыемны для слыху; меладычны. Музыкальны голас. □ Купала як паэт вельмі даражыць музыкальным бокам паэзіі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бля́клы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў яркасць фарбаў, афарбоўкі; няяркі. [Шапка] была зашмальцаваная, з аколышам невыразнага, бляклага колеру. Хадкевіч. На бляклым небасхіле ўдалечыні ўжо запалілася і ціха гарэла адзінокая, самотная зорка. Быкаў. Неба было халоднае, бляклае, быццам нехта сінькі капнуў у яго і яна тонка-тонка распусцілася па ўсім купале. Лобан. // Які страціў свежасць; вялы; бледны. Аднастайны ландшафт. Выгаралыя на сонцы светла-жоўтага колеру бляклыя травы. Сяргейчык. // перан. Без бляску, без румянцу; бледны, выцвілы. Бляклы твар. □ У вачах Тосі — бляклых і змрочных — адбіўся спалох. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумо́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і сумны. Над вухам камарык гуў тонка Напевам сумотным адным. Колас. Колькі халодных зім змянілася вясёлай вясной і колькі раз гарачае лета саступала з дарогі панурай сумотнай восені. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кі́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Эластычная трубка — частка органаў стрававання ў чалавека, жывёлін.

Тонкая к.

2. Гумавая або брызентавая трубка для падачы вады (разм.).

Пажарная к.

Кішка тонка (тонкая) у каго (разм.) — не хапае сіл, сродкаў і пад., каб зрабіць што-н.

Кішкі марш іграюць (разм., жарт.) — пра моцнае адчуванне голаду.

|| прым. кі́шачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неадчэ́пны, ‑ая, ‑ае.

Які не дае спакою, неадступны; назойлівы. Дзед Талаш стаяў з боку ад гэтага вясёлага шуму.. Яго старая галава думала свае думкі, неспакойныя, неадчэпныя. Колас. [Уладзік] ішоў сабе, насвістваючы нейкі неадчэпны матыўчык. Крапіва. Тонка і цягуча гудуць неадчэпныя камары. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чабурэ́к, ‑а, м.

Страва народаў Усходу — піражок з тонка раскачанага прэснага цеста, начынены баранінай. Лягчэй было Хрысціне крымскія чабурэкі падаць на стол, чым бульбу. Гроднеў. А Крым — гэта нешта карычневае, фіялетава-карычневае, спякотнае, і татары па станцыях прадаюць чабурэкі. Лобан.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́ны, рун; адз. руна, ‑ы, ж.

1. Старажытныя пісьмёны, якімі карысталіся пераважна скандынавы і якія захаваліся ў надпісах на камянях і іншых прадметах. Шмат якія руны відавочна маюць сляды апрацоўкі, але зроблена яна тонка. Лужанін.

2. Старадаўнія народныя песні ў карэлаў, фінаў і эстонцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ска́нцы ‘бульбяныя піражкі, начыненыя капустай’ (круп., Жд. 2), ‘бліны, начыненыя тварагом (брасл., Нар. словатв.). Рус. наўг., алан. ска́нец, ска́нцытонка раскачаная пражаная ляпёшка’, ска́нцы ‘сачні, вялікія, тонкія ватрушкі з “сканого” цеста’. Даль (4, 193 і наст.) адносіць да скать (тесто) ‘раскачваць у сачэнь, слаіць, рабіць слаёнае, здобнае цеста’. Іншая ступень чаргавання галосных у сука́ць. Няма падстаў лічыць запазычаннем (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 131) з літ. skanēsis, skanēstas ‘ласунак, далікатэс’ (Анікін, Опыт, 279).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. з кім і без дап. Весела і забаўна гаварыць, рабіць што-н. для пацехі.

Ж. з дзецьмі.

2. з каго-чаго і без дап. Насміхацца.

Не трэба ж., бо чалавек можа пакрыўдзіцца.

3. Весела вастрасловіць.

Тонка ж.

4. Адносіцца да чаго-н. несур’ёзна, недаацэньваць каго-, што-н.

Са здароўем нельга ж.

Жартаваць з агнём — рабіць тое, пасля чаго можа быць непрыемны вынік.

|| зак. пажартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й (да 1—3 знач.).

|| наз. жартава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)