Мулёўка ’дупло’ (петрык., Шатал.). Няясна. Магчыма, роднасным да яе будзе польск. muleszka ’ракавінка слімака, выкінутая на бераг мора’, якое Варш. сл. (2, 1067) адносіць да muł ’мул, твань, іл’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бало́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да балота; уласцівы балоту. Балотная твань. Балотныя глебы. // Прызначаны для работы на балоце. Балотны плуг. Балотныя боты. // Які расце, жыве на балоце. Балотная трава. Балотная птушка. □ Над грэбляй пранеслася шыракакрылая балотная сава. Самуйлёнак.
•••
Балотная ліхаманка гл. ліхаманка.
Балотны бабёр гл. бабёр.
Балотны газ гл. газ 1.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
про́зелень, ‑і, ж.
Зялёны прасвет, зялёны адліў у афарбоўцы. [Міканор] рынуўся ў рудую з прозеленню твань — уехаў аж па грудзі. Мележ. Было ціха, і ўзгоркі выглядалі вялізнымі светла-жоўтымі, з бледнай прозеленню, хвалямі, якія ўзняліся ў час шторму ды так і застылі. Хадкевіч. Глянеш на прозалаць сонца, Глянеш на прозелень ніў — Шлеш пацалунак сасонцы, Нізкі паклон — шырыні. Іверс.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Тапе́ль ’топкае балота’ (в.-дзв., ЛА, 2), ’балота, якое зарасло густым хмызняком’ (в.-дзв., ЛА, 5), ’багна, твань’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. то́пель ’глыбокае месца’, топі́ль ’вір’, рус. то́пель, то́пиль ’грузкае балоцістае месца’, польск. topiel ’вір; багна’, ст.-польск. ’разліў, возера; багна, небяспечная глыбіня’, каш. toṕel ’топкае балота, багна, твань’ і, магчыма, палаб. tüöpéina ’балоцістая мясцовасць’. Вытворныя ад тапіць 1 або ад то́пкі ’балоцісты, гразкі’, што характэрна для рэгіянальнага словаўтварэння, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98; сюды ж са складаным суф. ‑ельня топе́льня ’гразкае месца’ (ТС). Адносна польскіх слоў гл. Борысь, 638. Талстой (Геогр., 170) мяркуе пра зыходнае *top‑, параўн. рус. топь, гл. топ.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
шы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.
1. Рабіць больш шырокім па тэрыторыі, расшыраць. Некалькі дзён запар непадалёк ад кузні ўсё кланяўся экскаватар — выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак. Даніленка. // Павялічваць у аб’ёме. Халоднае паветра было такое салодкае, што ледзь не да разрыву шырыла магутныя грудзі бацькі. Караткевіч.
2. перан. Ахопліваць вялікую колькасць людзей, рабіць масавым. [Букрэй:] — А ваш, таварышы, абавязак — шырыць, развіваць паўстанне. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Мурышка ’галадок многагаловы, Scleranthus perennis L.’ (вілен., Кіс.), муравец ’галадок аднагадовы, Sclerantus arminis L.’ (маг., Кіс.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. máuras ’твань, гразь’, apmauróti ’пакрыцца мохам’. Расліны названы паводле шызаватага колеру лісця. Параўн. чэш. chmerek, славац. chmerek ’галадок’, якія паходзяць ад mech < прасл. mъchъ ’мох’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
балота, багна, дрыгва, твань; дрыгвянік, алёс (абл.) / мохавае: імшара, імшарына, імшарышча
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
Топ ’багна’ (Сл. Брэс.), топь ’топкае балота’ (віц., ЛА, 2). Параўн. рус. топь ’твань, багна, дрыгва’. Гл. тапі́ць 1; дапускаецца мажлівасць зыходнага прасл. *topь ’талае месца’, што дазваляе атаясамліваць у этымалагічным плане названы дзеяслоў з тапіць 2 (гл.), параўн. Зубаты, Studie, 1, 231 і наст.; Фасмер, 4, 79.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тапі́ла, топі́ло ’невялікі вадаём, у якім летам вада не высыхае’ (лун., Шатал.), ’невялікі прыродны вадаём’ (бабр., ЛА, 2), ’багна’ (Мат. Гом.), ’вадзяное месца на лузе’ (Мат. Маг.), ’топкае месца на балоце; твань’ (бабр., рэч., ЛА, 5), ’гразкае месца’ (ТС), ’вадаём са стаячай вадой; ставок’ (рагач., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’прорва’ (лун., ЛА, 5), тапі́лы ’багна, твань’ (пруж., Сл. ПЗБ), то́піла ’багна’ (рас., Шатал.). Параўн. укр. топи́ло ’лажбіна з вадой, куды сцякае вясенняя вада; карставы правал, дзірка, куды сцякае вада’. Адносна распаўсюджання, семантыкі і паходжання гл. Талстой, Геогр., 169, 243 (рэканструюе ўсх.-слав. *topilo). Казлова (БЛ, 21, 63) параўноўвае з балг. дыял. топи́ло ’сажалка ці месца ў рацэ, дзе мочаць каноплі’, макед. топило ’тс’ і ўзводзіць усе формы да прасл. *topidlo, звязанага з *topiti, гл. тапіць 1.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тхлань ‘гніль, цвіль, сырасць’, ‘балоцістае месца’ (ТСБМ), ‘пекла; апраметная’, ‘прорва, бездань’ (Ласт., Некр. і Байк.), ‘цяжкадаступнае месца сярод балот і лясоў’ (зах-палес., Асоўскі, Stud. slawist., 106), ‘бездань, нетры’, ‘балота’ (Сержп. Прымхі), ‘твань’ (Нар. Гом.). Да тхліць (гл.) утворана па ўзоры твань (гл.). Відавочна, звязанае з польск. odchłań/otchłań ‘бездань’, ст.-польск. otchlań лац. ‘caribdis’ (1424 г., Najdawniejsze zab., 128), паводле Банькоўскага (2, 368, 464), слова цалкам няяснае, вядомае ў рэлігійнай літаратуры з 2‑й паловы XIV ст. у значэнні ‘бездань нябесная’; апрача яго ўжываліся таксама spusty (upusty) niebieskie, odchliska, przetchliny і нават odchliny, а таксама otkłań, на падставе апошняга ён выводзіць першасную форму *otъklanь, якое з дзеяслова *otъ‑kloniti, *otъ‑klanjati ‘адводзіць у бок’. Борысь (403) польск. odchłań ‘глыбокая прорва, прадонне, бездань’, ‘месца знаходжання душ памерлых, чысцец, пекла’ звязвае з *ot‑chłaniać < chłonąć з першасным значэннем ‘тое, што паглынае’ і параўноўвае з укр. хланути ‘прагна есці’ < хла́пнути, славен. hlániti ‘хціва хапаць мордай, рылам’ і адносіць да першаснага *xolnǫti < *xoliti ‘акружаць, абгортваць’, ‘пакрываць, засланяць’. Сумнеўна, параўн. рэдкае польск. odtchłań ‘бяздонне’ (XVI ст.), што, магчыма, да tchnąć, гл. тхнуць, тухлы.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)