Абэ́ржа1 ’прасторная хата, вялізная будоўля’ (Жд., Цыхун, вусн. памедамл., КТС, Арашонкава, нясвіж., вусн. паведамл.) < польск. oberża ’карчма’ < франц. auberge.

Абэ́ржа2 ’здаровая, мажная кабеціна’ (Жд.) да літ. béržtiтаўсцець, рабіцца моцным’. Можна меркаваць аб запазычанні абэржа ў гэтым значэнні з літоўскага (Мартынаў, SlW, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буту́з. Відавочна, запазычанне з рус. буту́з, буту́с ’тоўсты малы чалавек, карапуз’, якое лічаць вытворным ад дзеяслова буте́ть таўсцець’ (Гараеў, 25; Сабалеўскі, РФВ, 66, 333; Фасмер, 1, 253; Шанскі, 1, Б, 238). Іншыя думаюць, што рус. слова — цюркізм (так Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 44; супраць Шанскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збрусава́ць ’патаўсцець, зацвярдзець’, збруснець ’зацвярдзець’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. брусянець ’напухнуць’, брузнуцьтаўсцець’. Значэнне ’зацвярдзець’ — абазначэнне з’явы, што адбываецца побач з напуханнем, а ’патаўсцець’ — фактычна сінонім да ’напухаць’. Не выключаны пры фарміраванні значэння ’зацвярдзець’ народна-этымалагічныя асацыяцыі з брус (гл.). Гл. таксама Лучыц-Федарэц (Бел.-рус. ізал., 64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раздава́тьсяII несов.

1. (расступаться) расступа́цца;

2. (растягиваться) разг. раздава́цца, расця́гвацца;

3. (толстеть) разг. раздава́цца, таўсце́ць;

4. страд. раздава́цца, разбіва́цца, расця́гвацца; расшыра́цца, пашыра́цца; см. раздава́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бру́знуць ’шмат спаць; таўсцець, паўнець’ (Юрч.), бру́зла ’той, хто многа спіць; распаўнелы чалавек’ (Юрч.). Рус. брю́згнуть ’апухаць, набракаць’. Фасмер (1, 224) з няпэўнасцю параўноўвае з славен. brjȗzga ’снег, як растае’. Бернекер (96), Праабражэнскі (1, 48), Шанскі (1, Б, 206) думаюць, што рус. словы брюзга́, брюзжа́ть, брюзга́ть маглі даць вытворнае са значэннем ’напухаць’ (параўн. слав. *bręk‑ гучаць’; ’набухаць, набракаць’). Параўн. і брусяне́ць ’успухаць’ (гл.). Бел. бру́знуць < *бру́згнуць (*брузкнуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Батва́ ’расліна Beta сісlа; зяленіва наогул’ (Нас.), ’сцяблы і лісце гуркоў’ (ДАБМ, 863), ’лісце і сцяблы бульбы’ (Лысенка, Жыт.), батві́на ’сцябло буракоў’ (Нас.), батоўе ’бацвінне’ (Нас., Касп.), ’сцяблы і лісце гарбузоў, бульбы’ (ДАБМ, 864, 866), бата́ўе ’сцяблы і лісце гуркоў’ (ДАБМ, 863), бато́ўкі ’сцяблы і лісце буракоў’ (ДАБМ, 868), бацві́нне ’сцяблы буракоў; вараная капуста; боршч’ (Нас., БРС), ’лісце буракоў’ (Сцяшк. МГ), ’сцяблы і лісце гуркоў’ (ДАБМ, 863), ’бацвінне, бураковае лісце’ (Бяльк.), ’бацвінне; халаднік’ (Касп.), ’бацвінне’ (Шат.). Рус. ботва́, бо́товь, ботви́нья, укр. ботва́, ботви́на, ботви́нє, польск. boćwina, botwina і г. д. (гл. Фасмер, 1, 200). Ад і.-е. *bheu̯ā‑ ’расці’ ўтворана *bhu̯ət (> прасл. bvot‑ > bot‑), што дае рус. боте́ть, славен. nabotetiтаўсцець, тлусцець і г. д.’ Чаргаваннем вакалізму атрымліваюцца далей розныя асновы (bat‑, but‑, bъt‑), ад якіх ёсць шмат вытворных (рус. буте́тьтаўсцець’ і да т. п.), параўн. далей грэч. φυτόν ’расліна’, слав. byti ’быць’, bylije. Бел. буцве́ць ’гнісці, чарнець ад вільгаці’ (Інстр. II, Бір. Дзярж. КЭС, лаг.), таксама бутне́ць (КЭС, лаг.) адносіцца да гэтага вялікага гнязда слоў. Гл. Фасмер, 1, 200–201, 253; падрабязна Айцэтмюлер, ZfslPh, 22, 363–372. Да беларускай праблематыкі параўн. яшчэ Сцяц. Нар., 41–42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збамбе́рыць ’падняць вялікае, цяжкае (на плечы, воз)’, ’успухнуць’ (Сцяц.), збабэнчыць ’ускінуць на плечы’, ’уздуць (пра жывот)’, збэнчыць ’успучыць’ (Сл. паўн.-зах.), ’уздуцца, узлавацца’ (слонім., Нар. лекс.). Наўрад ці трэба аддзяляць ад бамбэлак ’жывот, барабан’ (гл.), ’надзьмуты мачавы пузыр жывёлы’ (Сл. паўн.-зах.), польск. bąbel ’пухір, уздуцце’, адкуль дакладна бел. бомбаль ’пузыр’ (ваўк., даецца паводле Лаўчутэ, Сл. балт., 62). Суадноснасць бел. слоў магчыма з-за экспрэсіўнага характару, але няпэўная. Лаўчутэ (Сл. балт., 98) збамбэрыць лічыць запазычаннем з балт. слова з коранем *bamb‑ (параўн. літ. bam̃btiтаўсцець, пухнуць, надувацца’), што не выключаецца, але хутчэй як крыніца кантамінацыі. Больш цяжка растлумачыць бел. значэнне ’падняць’, якое, як і ’ўздуцца’, аб’ядноўвае абодва дзеясловы. Да гэтых цяжкасцей дадаецца яшчэ абамбе́рыць ’дрэнна пастрыгчы’ (гл.), узбамберыць ’залезці, набіць’ (слонім., Жыв. сл.), адкуль, відаць, і збамберыць ’падняць’. Магчыма, знач. ’падняць’ трэба выдзеліць. Абамберыць ’пастрыгчы нагала’ (жыт., Жыв. сл.), можа, да значэння, ’пухнуць’ > ’пухір’ (параўн. бамбэлак). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыцьтаўсцець’ (Скарбы): razumny sochnie, a durny tyje (ваўк., Федар. 4), ты́яць ‘тлусцець, паўнець’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр. ти́ти ‘тлусцець’, рус. ты́ти, стараж.-рус. тыти ‘сыцець, паўнець, гладчэць’; польск. tyć ‘тс’, н.-, в.-луж. tyś ‘квітнець’, чэш. týt, славац. tyť, серб. ти̏ты ‘паўнець, тлусцець’, ‘буйна разрастацца’, харв. tȉti ‘тс’, балг. ту́чен ‘тлусты’, макед. тучен ‘тлусты’, ‘урадлівы’, ст.-слав тыти ‘паўнець’. Прасл. *tyti ‘гладчэць’, ‘набухаць, набрыньваць’ роднаснае літ. tùkti ‘тлусцець’, лат. tȗkt ‘пухнуць, набрыньваць’, вал. tyfu ‘расці’, лац. tumēre ‘быць раздутым’, ст.-інд. tū‑ya‑ ‘моцны, хуткі’, авест. tavás‑ ‘моцны’ < і.-е. *teu̯(ə)‑/*tou̯‑/*tū̆‑ (Фасмер, 4, 144; Скок, 3, 475; Брукнер, 587; Махэк₂, 655; Голуб-Копечны, 399; Борысь, 657; ЕСУМ, 5, 575; ESJSt, 17, 1003). Параўн. таксама тыл, тук. Апафанічны варыянт прасл. *tyti ў форме *toviti захаваўся ў харв. tòviti ‘адкормліваць жывёлу’, otâva ‘другі сенакос’ (Скок, 3, 475; Куркіна, Этимология–1976, 25), гл. атава і, магчыма, товіст ‘тоўсты’ (гл.), вывядзенне якога з *tl̥stъ (гл. Карскі 1, 257) выклікае пэўныя фармальныя цяжкасці, у такім выпадку значэнне магло быць ‘адкормлены’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тынь1 ‘ ціна, твань’ (Нас., Гарэц.), ‘плесень’: у клеці дужа ты́ньню пахніць (Юрч. Вытв.). Параўн. рус. смал. тынь ‘зялёныя водарасці, якія плаваюць густой масай, ціна’, ‘балоцістае, топкае месца’ (СРНГ), што ўтварае адзін арэал з беларускімі словамі. Верагодна, звязанае з тынець, гл.

Тынь2 зборн. ‘колле, плахі для пабудовы тыну’ (Нас.), сюды ж ты́нне? ‘платы, парканы’: пайшла ў вандроўку па‑пад тынню (Я. Колас). Параўн. польск. дыял. tynia ‘тонкая дошчачка або кіёк для плоту’ (MSGP), укр. попідти́нню ‘пад плотам, пад плятнём’ (Т. Шаўчэнка) ад ти́ння зборн. да тин ‘тын’, рэдкае рус. тынь ж. р. ‘агароджа, плот’, звычайна ты́нье зборн. ‘калоды паміж слупамі ў сценцы’. Вытворнае ад тын з старым канчаткам на ‑ь са значэннем зборнасці, параўн. ст.-рус. чудь, сербь як назвы плямён (Фасмер, 1, 305).

Тынь3 — выклічнік раптоўнага дзеяння: дабавіў туды капусты і тынъ! — усё перамяшаў (Рамза, Бел. гутарк.). Да тыняцца, гл.

Тынь4 ‘месца на рацэ або возеры, якое зарасло трысцём’ (шкл., Мат. Маг.). Узыходзіць да прасл. *tyti ‘разрастацца, таўсцець’, параўн. серб. тити̏ ‘густа расці’ (Мартынаў, Зб. Крапіве, 214); паводле Мартынава (Лекс. взаим., 146–147), слова таго ж паходжання, што і тын (гл.) < *tynъ, якое з’яўляецца славянскім пранікненнем у германскія мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыл ‘ задняя частка, процілеглая пярэдняй; задні бок чаго-небудзь’ (ТСБМ, Яруш.; шчуч., ашм., Сл. ПЗБ), ‘зад, задняя частка (тушы)’ (Нас., Бяльк., Байк. і Некр.), ‘ніжняя частка тулава чалавека, клубы’ (трак., Сл. ПЗБ), ‘знешняя паверхня рукі, процілеглая далоні’, ‘тэрыторыя ззаду лініі фронта’ (ТСБМ), ‘задні двор’ (навагр., Дзмітр.), ‘сцяна ў хаце насупраць варотаў’ (ТС), ст.-бел. тылъ ‘задняя частка, старана чаго-небудзь, процілеглая пярэдняй; тэрыторыя ззаду вайсковага падраздзялення, асобы’ (ГСБМ): подали тылъ ‘набеглі, адступілі’ (XVII ст., Карскі 2–3, 393). Параўн. укр. тил(ь), тило́ ‘хрыбетнік, спіна’, ‘задняя частка чаго-небудзь’, ‘тыльная частка нажа, нажніц’, ‘заднік абутку’; рус. тыл ‘зад, задняя частка чаго-небудзь’, ‘спіна’, ‘адварот, спод, левы бок’; стараж.-рус. тылъ ‘задняя часткі шыі, патыліца’, польск. tył ‘бок, процілеглы пераду, фронту’, ‘цела чалавека ззаду ніжэй спіны’, ‘частка цела жывёлы, якая знаходзіцца найдалей ад галавы’; палаб. tål ‘патыліца’; н.-луж. tył, tyło ‘карак’, в.-луж. tył ‘тс’, ‘тупы край нажа’; чэш. týl ‘карак’, ‘прастора за фронтам’, славац. tylo ‘карак, патыліца’, ‘абух’, ‘прастора за фронтам’, славен. tȋl ‘задняя частка шыі’, tȋlnik, zatȋlnik ‘карак’, харв. zàtiljak, pòtiljak, серб. за̀тиљак, по̀тиљак ‘карак’, дыял. тил ‘патыліца’, балг. тил ‘карак, патыліца’, макед. тил ‘задняя частка, карак’, ‘прастора за фронтам’, ‘абух’, дыял. тило ‘карак’: фана га за тило. Прасл. *tylъ, *tylo ‘задняя частка галавы і шыі’ (Борысь, 658; Бязлай, 4, 180) роднаснае літ. tū́las ‘іншы, шмат які’, tūlė̃ ‘(вялікае) мноства’, ст.-прус. tūlan ‘шмат’, вал. twl ‘круглае ўзвышэнне’, нова-в.-ням. бавар. Dollfuß ‘распухлая нага’, цірольск. doll ‘тоўсты’, ст.-грэч. τύλη ‘мазолістая спіна’, ‘падушка’, τύλος ‘мазоль’, ‘гуз’, алб. tul ‘мякіш (хлеба)’, ‘лытка, сцягно’, магчыма, таксама ст.-інд. tū́la‑ ‘пук валасоў’, утвораныя пры дапамозе суф. *‑l‑ ад і.-е. *teu̯ə‑/*tēu‑/*tu‑ ‘ацякаць, распухаць, павялічвацца’ > прасл. *tytiтаўсцець, пабухаць’, ‘густа расці’. Паводле Мартынава (Становление, 11), лексікалізаваны дзеепрыметнік на *lъ ад *tyti (як прасл. *ǫz‑l‑ъ ‘вузел’), параўн. харв. лак. til ‘тлусты’ — па паходжанні дзеепрыметнік ад titiтаўсцець’ (Борысь, Czak. stud., 110), гл. тыць. Куркіна (Этимология–1982, 23) падае яшчэ адзін апафанічны варыянт асновы *teu̯ə‑*tu̯el‑, параўн. каш.-славін. tvėla ‘тоўстая галіна, доўгі парастак’, аднак Борысь (SEK, 4, 184) выводзіць яго з н.-ням. Twehl ‘галіна’, Twäl ‘развіліна’, с.-ням. twele ‘тс’. Гл. яшчэ Фасмер, 4, 131; Чарных, 2, 275; Брукнер, 589; Махэк₂, 664; Голуб-Копечны, 399; Сной, 764; ЕСУМ, 5, 567; Арол, 4, 125; ESJSt, 17, 1002. Гл. таксама тул. Сюды ж вытворныя ты́лак ‘ягадзіцы’ (Адм., Сержп. Прык.; лях., Сл. ПЗБ), ‘заднік абутку’ (гродз., Сл. ПЗБ), тыло́к ‘задніца, зад’ (Баршч.), тыльё ‘тыльная (тупая) частка нажа, касы’ (Чуд., ТС), тыло́к ‘зад (у асы)’ (ТС); тылавы́, ты́льны ‘задні’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘знешні, які знаходзіцца зверху’ (гродз., Сл. ПЗБ), апошняе, як і тыл, няма падстаў выводзіць з польск. tył, tylny (гл. Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 154); тылы́ ‘сукупнасць часцей, падраздзяленняў і ўстаноў, створаных для забеспячэння войск’ (ТСБМ, з рус. тылы́ ‘тс’), ты́льна сцяна, тылавая ‘глухая сцяна з цэлых бярвёнаў, прасла’ (баран., слуц., ЛА, 4), тылава́ць ‘адцягваць каня задам назад’, ‘адыходзіць задам’ (Шат.), з тылу ‘ззаду’ (Бяльк.; вільн., трак., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)