тапі́ць¹, таплю́, то́піш, то́піць; незак.

1. каго-што. Прымушаць тануць, затапляць.

Т. варожыя караблі.

2. перан., каго-што. Губіць, выдаючы, нагаворваючы на каго-н. (разм.).

3. перан., што. Заглушаць у сабе (думкі, пачуцці і пад.; разм.).

Т. гора ў працы.

|| зак. патапі́ць, -таплю́, -то́піш, -то́піць; пато́плены і утапі́ць, утаплю́, уто́піш, уто́піць; уто́плены.

|| наз. тапле́нне, -я, н. і патапле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пато́пічы ’багна’ (пух., Сл. ПЗБ). Да па‑тапіць < тапіць/ тануць (гл.). Аб суфіксе ‑іч‑ са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пато́п ’разводдзе, паводка’, патопа ’патоп, непралазная гразь’ (Нас., Бір. Дзярж.), ’балоцістае месца’ (Нас.). Укр. потоп ’патоп’, потопа ’паводка’, рус. пото́п, пск., цвяр. по́топь ’разліў, паводка’, польск. potop, чэш., славац. potopa, славен. potòp, серб.-харв. по̀топ, макед., балг. потоп ’патоп’, ’разводдзе’. Прасл. potop(a) < potopiti < topiti > тану́ць ’патанаць’ (гл.).

Пато́п2 ’стаптаны агарод’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да (па‑)таптаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пата́пцы, пота́пцы, пота́пці, адз. пота́пец; пота́пыць ’крышаныя ў ваду, малако, квас, боршч кавалачкі хлеба ці сухароў’ (Вешт., Маш.; глус., Янк. Мат.; Сержп., Грам.; ганц., калінк., Мат., Сл. ПЗБ; пін., лун., Сл. Брэс.). Укр. палес. пота́пци ’тс’. Відаць, да ⁺патопец ’тое, што патоплена’ — кавалачкі хлеба топяцца ў вадкасці. Да тапі́ць (тану́ць) (гл.). Канчаткова лексема набыла форму пад уплывам слова (імя) Патап (параўн. іва́нчык ’вантрабянка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́ваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Тое, што і плысці (у 1—4 знач.), але абазначае дзеянне, якое ажыццяўляецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.

П. у возеры.

Мелка плавае (перан.: пра нязначнага, малаздольнага чалавека; разм.).

2. Умець трымацца, перамяшчацца на вадзе або ў вадзе.

Хлопчык добра плавае.

3. Трымацца на вадзе, не тануць.

Корак плавае.

4. Служыць на судне.

П. матросам на параходзе.

5. перан. Не валодаючы ведамі, гаварыць, адказваць наўгад (разм., жарт.).

П. на экзамене.

|| наз. пла́ванне, -я, н. (да 1—4 знач.).

|| прым. пла́вальны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Плавальныя рухі.

П. басейн.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тон1 ’гук пэўнай вышыні’, ’характар гучання’, ’стыль паводзін’, ’колер, афарбоўка’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). З заходнееўрапейскіх моў, дзе ням. Ton, франц. ton, англ. tone, якія паходзяць ад лац. tonus ’тон, гук’ < грэч. τόνος ’тон, лад; націск’ (Фасмер, 4, 76; Брукнер, 573; Голуб-Ліер, 484; ЕСУМ, 5, 596).

Тон2 ’вір, затон’ (ТС): як у тон утанула ’прапала’ (калінк., Арх. ГУ; ТС), сюды ж то́на ’адзін заход пры лоўлі рыбы сеткай’ (Мат. Гом.). Зваротны дэрыват ад тануць (гл.) з наступнай канкрэтызацыяй значэння, гл. тонь1, тоня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гразь ’гразь’ (БРС, Шат., Касп.). Рус. грязь, укр. грязь, ст.-рус. грѧзь, чэш. hřez, серб.-харв. гре̑з, славен. grêz. Прасл. *gręzь суадносіцца з дзеясловамі *gręznǫti, *gręziti (бел. гра́знуць, рус. гря́знуть, чэш. hřeznouti, серб.-харв. гре̏знути і г. д.). У аснове ляжыць *gręz‑, якое параўноўваюць з літ. grīmstiтануць’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 125–126; Фасмер, 1, 467–468. Аблаўтны варыянт — *grǫz‑ (напр., *grǫznǫti, *grǫzъ): параўн. бел. гру́знуць, груз, рус. гру́знуть, груз, укр. гру́знути, груз (апошняе азначае ’балота’). Гл. Фасмер, там жа; Трубачоў, там жа, 151. Адносна ўкр. (resp. бел.) грязь не пераконвае Слаўскі, 1, 361–362.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зато́н ’невялікі заліў, завадзь’. Рус., укр. затон ’заліў з мала рухомай вадой; завадзь’, польск. zatona ’тс’, н.-луж. zatoń ’бездань, яма ў вадзе, дрыгва’, чэш. zátoń, zátuň ’заліў, мель’, славац. zátoň ’ціхае месца’, славен. zatòn ’заход сонна’, ’заліў’, ’востраў’, ’балота’, серб.-харв. за́тон ’заліў’, балг. (у тапонімах) загон. Ст.-рус. затонъ ’затон’ (з XV ст.). Прасл. zaton, za‑topn‑ъ, відаць, ад za‑top‑nǫ‑ti, магчыма, пры ўздзеянні topnja > тоня (гл.) з першасным значэннем ’месца, што затапляецца’. Гл. тапіць, тануць. Фасмер, 2, 83; Шанскі, 2, З, 69; Аткупшчыкоў, Из истории, 234; Талстой, СГТ, 170; БЕР, 1, 613; Нітшэ, 297; Шутц, Georgaph., 83; Юркоўскі, Ukr. hydrogr., 85.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карна́ць ’укарочваць’ (Нас.). Укр. корнати, рус. корнать, чэш. krniti ’кастрыраваць’, серб.-харв. кр́њити ’абломліваць, рэзаць, шкодзіць’, славен. krniti ’абразаць, калечыць’; прасл. kъrniti/karnati. Магчыма, да прасл. *kъrpnǫti з наступным пераўтварэннем на дыялектнай глебе ў *kъrnǫti > *kъrniti, паколькі *kъrnǫti успрымалася як разавае дзеянне (для *kъrpnǫti > *kъrnǫti параўн. topnǫti > tonǫtiтануць, тапіцца’). Калі дапусціць *kъrniti < *kъrnǫti < *kъrpnǫti, тады можна даць наступныя індаеўрапейскія паралелі да славянскіх слоў: літ. kir̃pti ’рэзаць’ (альтэрнацыя ir/ur у балтыйскіх мовах добра вядомая). Лат. cìrpt ’тс’, ст.-інд. kṛpāṇi ’нажніцы, кінжал’ ст.-грэч. κρώπιον ’серп’, ірл. corran ’тс’, cirrim ’рэжу’ (Фрэнкель, 257–258). Існуючыя этымалогіі (∼ літ. kur̃sti ’глухнуць’, лат. kurns ’глухі’ або ст.-інд. kírṇáḥ ’паранены’ і інш. гл. Фасмер, 2, 350) не задавальняюць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарызо́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Лінія ўяўнага судакранання неба з зямной або воднай паверхняй. Сонца агністым краем кранулася лініі гарызонта і пачало павольна тануць. Чарнышэвіч. // Небасхіл. Раптам гарызонт заззяў яркімі праменнямі сонца. Сіняўскі. // Далягляд, уся бачная навокал зямная паверхня. Як вакол глянуць, — па ўсяму гарызонту зрэдку палалі пажары. Пестрак.

2. перан. Кола ведаў, ідэй, інтарэсаў. Пашыраецца ідэйна-тэматычны гарызонт.. творчасці [пісьменніка]. Хромчанка.

3. толькі мн. (гарызо́нты, ‑аў); перан. Кола дзеянняў, магчымасцей. Шырокія гарызонты .. [Андрэю Сцяпанавічу] адкрыты шырокімі планамі пераўтварэння нашай калгаснай гаспадаркі. Бялевіч.

4. Узровень вады ў рацэ ці вадаёме. Гарызонт вады.

5. Пласт адкладанняў горных народ, які умоўна вылучаецца па якой‑н. прымеце (колеру, складу, наяўнасці руд і інш.). Дэвонскі гарызонт. Гарызонт вапняку. // Пласт глебы і падглебы, які адрозніваецца сваімі марфалагічнымі, фізічнымі і іншымі прыметамі ад вышэйшых і ніжэйшых пластоў. Верхні гарызонт глебы.

•••

Знікнуць з гарызонта гл. знікнуць.

Паказацца (з’явіцца) на гарызонце гл. паказацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)