акупа́цыя, ‑і, ж.

Часовы захоп тэрыторыі адной дзяржавы ўзброенымі сіламі другой. Акупацыя краіны. Гады акупацыі.

[Лац. occupatio — захоп.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмаха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Тое, што і адмахнуцца.

•••

Махалам не адмахнуцца — ніякімі сіламі не прымусіць адчапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самакірава́нне, -я, н.

1. Права якой-н. арганізацыі, таварыства, гаспадарчай, адміністрацыйнай адзінкі вырашаць сваімі, мясцовымі сіламі пытанні свайго ўнутранага кіравання.

Студэнцкае с.

2. Права дзяржаўнай адзінкі мець свае ўрадавыя органы, вырашаць пытанні ўнутранага заканадаўства і кіравання.

|| прым. самакірава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаправе́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Праверка ўласнымі сіламі самога сябе, сваёй працы, сваіх ведаў. Метады самаправеркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самасто́йны, -ая, -ае.

1. Які існуе асобна ад іншых; незалежны.

Самастойная дзяржава.

Жыць самастойна (прысл.).

2. Здольны дзейнічаць сам, без чужой дапамогі.

С. чалавек.

Самастойныя паводзіны.

3. Які робіцца сваімі сіламі або па сваёй ініцыятыве, без пабочнага ўплыву.

Самастойнае даследаванне.

|| наз. самасто́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гідрадына́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Раздзел гідрамеханікі, які вывучае рух вадкасцей у сувязі з тымі сіламі, што на іх дзейнічаюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адранцве́ласць, ‑і, ж.

Стан адранцвелага. Раней усімі сіламі.. [Мацвей] імкнуўся перамагчы ў Марыне тую адранцвеласць, якая доўга не праходзіла пасля таго, як яна вярнулася з фашысцкай няволі. Шарахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адбіцца.

2. Зал. да адбіваць.

•••

Адбівацца рукамі і нагамі — рашуча адмаўляцца ад чаго‑н., усімі сіламі супраціўляцца чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самазабеспячэ́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне, якое ажыццяўляецца ўласнымі сіламі і сродкамі. Усвядоміўшы сваё незайздроснае становішча папрашайкі, Мурлік неўзабаве сам пачаў лавіць рыбу, перайшоў, так сказаць, на самазабеспячэнне. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падба́віцца, ‑бавіцца; пераважна безас. зак.

Крыху, нямнога прыбавіцца. — Ну, Мікіта Тодаравіч, рыхтуйся з сіламі, зямлі падбавіцца, — сказаў .. [каморнік]. Галавач. З таго вечара ў Леапольда Гушкі падбавіліся сілы да работы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)