сі́ла, -ы, мн. -ы, сіл, ж.

1. Здольнасць жывых істот напружаннем мышц рабіць фізічныя рухі, дзеянні; фізічная энергія або маральная магчымасць чалавека, жывёліны актыўна дзейнічаць.

Мець немалую сілу.

Страціць сілу.

Набрацца сіл.

Прымяніць сілу (фізічнае ўздзеянне).

2. спец. Велічыня, якая з’яўляецца мерай механічнага ўзаемадзеяння цел; энергія, якая ўздзейнічае на матэрыю, цела, а таксама ступень інтэнсіўнасці, напружанасці гэтай энергіі.

С. зямнога прыцяжэння.

С. цяжару.

С. электрычнага току.

3. звычайна мн. Матэрыяльная аснова як крыніца энергіі, дзейнасці.

Сілы прыроды.

4. чаго. Здольнасць праяўлення якой-н. дзейнасці, стану, якая адрозніваецца пэўнай ступенню напружанасці, накіраванасці.

С. характару.

С. духу.

5. Улада, магутнасць, уплыў.

Магутная і непераможная с. барацьбітоў за мір.

6. Сутнасць, сэнс (разм.).

Уся с. ў тым, што чалавек гэты — майстар сваёй справы.

7. Значэнне, дзейнасць, правамоцтва.

Закон уступае ў сілу з 1 студзеня.

С. закона.

8. мн. Грамадская група, наогул людзі, якія вызначаюцца якімі-н. характэрнымі прыкметамі або накіраванасцю ў сваёй дзейнасці.

Дэмакратычныя сілы міру.

Лепшыя філарманічныя сілы.

Творчыя сілы інтэлігенцыі.

9. мн. Тое, што і войскі.

Сухапутныя сілы.

Узброеныя сілы краіны.

10. Т мн. сі́ламі. Пры дапамозе, з удзелам каго-н.

Сіламі аднавяскоўцаў адрамантавалі дарогу.

11. каго-чаго. Велізарная колькасць, мноства (разм.).

Гэты чалавек мае сілу дабра ўсякага.

Ад сілы (разм.) — самае большае.

З сілай — з вялікім уздымам, пачуццём (гаварыць, спяваць і пад.).

З усёй сілы або на ўсю (поўную) сілу або з усіх сіл — з найбольшым напружаннем; што ёсць моцы.

(Не) па сіле каму або (не) пад сілу каму — пра адпаведнасць (неадпаведнасць) магчымасцей каго-н. рабіць што-н.

(Не) у сілах — (не) магчы зрабіць што-н.

Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.

Па меры сіл — адпаведна з сіламі, з магчымасцямі.

У сіле (разм.) —

1) у стане фізічнага і духоўнага росквіту;

2) у разгары, у росквіце.

Усімі сіламі — прыкладваючы ўсё старанне, намаганні.

Цераз сілу — звыш магчымасцей, жадання.

|| прым. сілавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаабслуго́ўванне, -я, н.

Абслугоўванне сябе сваімі ўласнымі сіламі.

Магазін самаабслугоўвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сі́ла сі́лы
Р. сі́лы сі́л
Д. сі́ле сі́лам
В. сі́лу сі́лы
Т. сі́лай
сі́лаю
сі́ламі
М. сі́ле сі́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сіло́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сіло́ сі́лы
сілы́
Р. сіла́ сі́лаў
Д. сілу́ сі́лам
В. сіло́ сі́лы
сілы́
Т. сіло́м сі́ламі
М. сіле́ сі́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пасі́льны, -ая, -ае.

Адпаведны з сіламі, магчымасцямі.

Пасільная праца.

Пасільная задача.

|| наз. пасі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаабаро́на, -ы, ж.

Абарона самога (саміх) сябе ўласнымі сіламі і сродкамі.

Ён валодаў тэхнікай самаабароны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мілігра́м-сі́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мілігра́м-сі́ла мілігра́м-сі́лы
Р. мілігра́м-сі́лы мілігра́м-сі́л
Д. мілігра́м-сі́ле мілігра́м-сі́лам
В. мілігра́м-сі́лу мілігра́м-сі́лы
Т. мілігра́м-сі́лай
мілігра́м-сі́лаю
мілігра́м-сі́ламі
М. мілігра́м-сі́ле мілігра́м-сі́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

поме́риться паме́рацца;

поме́риться си́лами паме́рацца сі́ламі, паду́жацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самоси́льно нареч. (своими силами) прост. сваі́мі сі́ламі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасі́льны ’адпаведны з сіламі, магчымасцямі’ (ТСБМ). Відаць, з рус. поси́льный ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)