◎ Наву́рзацца ’наесціся многа’ (Грыг.), навурзгацца ’тс’ (полац., Нар. лекс.). Ад ву́рзаць, ву́рзгаць ’хлябтаць, сёрбаць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сю́ргаць ’сёрбаць, есці што-небудзь рэдкае’ (Бяльк.), сю́ргаўка ’птушка юрок (?)’ (астрав.; Цыхун, вусн. паведамл.). Гукапераймальнае, гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́рзґаць ’утвараць гук, падобны на гудзенне’ (в.-дзвін., Шатал.), ву́рзгаць ’сёрбаць’ (круп., Нар. сл.), вурзґо́ліць ’есці’ (міёр., Нар. лекс.). Відаць, звязана з ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ гукапераймальнага паходжання, параўн. славац. vŕzgať ’скрыпець’, могуць быць збліжаны з літ. burzgė́ti, bùrzga ’гудзець, бурчаць’ (параўн. Махэк₂, 701); адносна дэтэрмінатыва ‑г‑ гл. шматлікія прыклады з славянскіх моў: Куркіна, Этимология, 1972, 64 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вурзець ’павольна ісці, плесціся’ (Янка Купала, Ванк. дыс.). Няясна; магчыма, звязана з ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ або з ву́рда ’буркаўка, вяртушка’, тады зыходная форма была б *вурдзець ’куляцца, бурчаць’, відаць, гукапераймальнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хлеба́ть несов., разг. сёрбаць; хлёбаць; (лакать) хлябта́ць;
◊
несо́лоно хлеба́вши ні з чым; шы́лам па́такі хапі́ўшы; слі́ну каўтну́ўшы; з мі́лым лі́хам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Пугаля́нка ’страва, прыгатаваная з аўсянай мукі на кіслай рошчыне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, ад пу́гаць ’сёрбаць’ (гл.), варыянт ногаць ’тс’ (ашм., Стан.), ці іранічнае ўтварэнне ад нагуляны (ад гуляць) з фанетычнай зменай па- > пу‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нае́дак, ‑дку, м.
Разм. Тое, чым можна наесціся; пажыўнасць яды. Яблыкі — не вялікі наедак. Які з цукерак наедак? □ Даўгулевіч.. абсмоктваў гусіныя лапкі. Наедак, праўда, невялікі, але Даўгулевіч не мог ад яго адарвацца. Гурскі. [Цешча:] — Ат, кідай сёрбаць, які з таго варыва наедак. Я табе, Міхаська, лепш драчонаў.. дам. Б. Стральцоў. // Пажыва. У засені зараснікаў нерухома стаяць вялізныя, як плашкі, шчупакі, пільнуючы сабе наедку. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Пу́льгаць, пу́льгаты ’разліваць, распырскваць; хлябтаць, сёрбаць’ (драг., Сл. Брэс., Клім.). Гукапераймальнае, “звонкі” варыянт ад пу́лькаць ’тс’.
◎ Пульга́ць ’кідаць’ (лаг., Жд. 3). Відаць, экспрэсіўны варыянт да пуляць ’кідаць, страляць’ (гл.), параўн. швіргаць ’кідаць’ і рус. швырять ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэпэ́ха ’неахайніца’ (івац., Жыв. сл.). Магчыма, экспрэсіўная кантамінацыя: рапу́ха (гл.) і рапяхі́ ’адходы пры прадзенні кудзелі’ (Шатал.). Параўн. яшчэ рус. репсаха ’неахайніца’, рёпся ’неахайнік’ (алан.), репсать ’быць неахайным, не трымаць парадак у хаце’, ’сёрбаць’. Гл. яшчэ рапеха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́ргаць ’сёрбаць, есці’ (Бяльк., Юрч.). Гукапераймальнае, “глухі” варыянт — пуркаць ’тс’ (гл.), гл. таксама Гарачава, Этимология–1985, 69: да прасл. *pьrgati са значэннем хуткага py-ху, параўн. каш. purgac ’хутка ехаць’, сюды ж серб.-харв. prgav ’шустры, нецярплівы’, балг. пьргав ’хуткі, лоўкі’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)