паспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.
Спаць некаторы час. Добра, што заснуў хлапец, каб толькі ўдалося яму паспаць. Кулакоўскі. — Цяпер бы паспаць з гадзінку, — пацягнуўшыся, сказаў Сяргей. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праліпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
Разм. Ліпець некаторы час. Першае, што мільганула ў галаве, як Сяргей ступіў па свой панадворак, было: «Хата як асела! Доўга не праліпіць». Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наста́ўнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Працаваць настаўнікам. Настаўнічаць у вёсцы. □ [Шыковіч:] — Вы мяне ведаеце, Сяргей Сяргеевіч. І вы, Сямён Парфёнавіч. Усю вайну я быў на фронце. Пасля настаўнічаў. Жонка і зараз настаўнічае. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырнаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Узростам у чатырнаццаць гадоў. На другі дзень палова вёскі ўступіла ў калгас, і ў ліку першых — яе Сяргей, чатырнаццацігадовы гаспадар. Шамякін.
2. Працягласцю ў чатырнаццаць гадоў. Чатырнаццацігадовы перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзяжу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Неадлучна пабыць дзе-небудзь, пры кім‑, чым‑н. з якой‑н. мэтай; павартаваць. Падзяжурыць ноч на ўчастку. □ Сяргей папрасіў сябра, каб той падзяжурыў адзін, і прылёг крыху паспаць. Капусцін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недае́дзены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад недаесці.
2. у знач. прым. З’едзены не цалкам, не поўнасцю. — І добра, Толя. Ты, брат, заўсёды быў маладзец, — сказаў Сяргей Рыгоравіч, зноў беручыся за недаедзены агурок. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недалю́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Адчуваць непрыязнасць, непрыхільнасць да каго‑, чаго‑н. Сяргей Моніч быў залішне самаўпэўнены, таму людзі крыху недалюблівалі яго. Бажко. [Даміра:] — Крытыка — рэч карысная. Шкада, што ў нас яе недалюбліваюць. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыадплю́шчыць, ‑плюшчу, ‑плюшчыш, ‑плюшчыць; зак., што.
Адплюшчыць трохі, не да канца. Да самага Глухога бору Сяргей быў маўклівы і нерухомы. Толькі адзін раз прыадплюшчыў зацёкшае крывёю правае вока, а можа гэта толькі здалося Далідовічу. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхварэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.
Разм. Стаць на доўгі час хворым; моцна і надоўга захварэць. Вярнуўшыся ў Вільню, Максім некалькі дзён праляжаў у сябе на кватэры, пакуль трохі ачуняў. Сяргей расхварэўся не на жарты. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залі́шне, прысл.
Разм. Звыш меры, занадта. Сяргей апраўдваецца залішне голасна, і Юрка прыкрывае яму рот далонню. Курто. Іван.. Цярэшка быў проста маўчун і не любіў залішне гаварыць там, дзе і без таго ўсё было ясна. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)