крыхабо́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (неадабр.).

Чалавек, схільны да крыхаборства.

|| прым. крыхабо́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апаты́чны, -ая, -ае.

Схільны да апатыі, поўны апатыі, абыякавы.

А. чалавек.

|| наз. апаты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыгарысты́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Схільны да рыгарызму.

Р. погляд на рэчы.

|| наз. рыгарысты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сварлі́вы, -ая, -ае.

Схільны да сварак, спрэчак.

С. сусед.

С. характар.

|| наз. сварлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таро́пкі, -ая, -ае.

Схільны спяшацца; хуткі, паспешлівы.

Т. чалавек.

Таропкія крокі.

|| наз. таро́пкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экле́ктык, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто схільны да эклектызму, каму ўласцівы эклектызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыдзі́рлівы, -ая, -ае.

Схільны прыдзірацца да кожнай дробязі.

П. тон.

Прыдзірлівыя патрабаванні.

|| наз. прыдзі́рлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шальмава́ты, -ая, -ае (разм.).

Схільны да шальмоўства, хітраваты.

Ш. чалавек.

Ш. выгляд.

|| наз. шальмава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буя́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., неадабр.).

Той, хто схільны буяніць; скандаліст.

Гэты б. вядомы далёка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метафі́зік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Ідэаліст, прыхільнік метафізікі.

2. перан. Чалавек, схільны да абстрактных разважанняў.