скос, ‑у, м.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. скасіць 2 — скошваць 2.
2. Пакаты бок чаго‑н.; схіл, адхон. Скос скалы. Скос берага рэчкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
многапаку́тны, ‑ая, ‑ае.
Які перанёс многа пакут; поўны пакут. Многапакутны народ. □ Тут, на зямлі многапакутнай, Каля дарогі кожны схіл Асветлен зоркай пяцікутнай, Узнятай на гарбах магіл. Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касаго́р, ‑а, м.
Схіл гары, пагорка. Падняцца па касагоры. □ Вучні кінуліся па касагоры ўніз да вады. Шамякін. Ахутаныя зелянінай садоў, дамы нібыта па прыступках узбіраліся на касагор. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахі́л, -у, м.
1. гл. нахіліць, нахіліцца.
2. Пастава цела пад вуглом паміж гарызантальнай і вертыкальнай плоскасцю.
Н. дрэў.
3. Схіл, спуск, пакатая паверхня.
Круты н.
4. перан. Прыхільнасць, схільнасць, цяга да чаго-н.
Н. да музыкі.
5. Наяўнасць якіх-н. унутраных задаткаў, схільнасць да чаго-н.
Н. да прастуды.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Трохсхі́льны ‘на тры страхі’ (Сцяшк. Сл.). Да тры (гл. трох-) і схіл (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скатI
1. (наклон) схіл, род. схі́лу м., спад, род. спа́ду м., пака́т, -ту м.;
2. (крыши) бок, род. бо́ка м.; схіл, род. схі́лу м.;
3. горн., гидр., техн. скат, род. ска́та м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Схон ’схіл’ (А. Зарэцкі), ’упадак, канец’: усё на схон ідзе (ЛіМ, 1995, 1 снеж.). Ад схінуць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касаго́рына ’калі дарога ці шнур зямлі мае косы схіл’ (КЭС, лаг.). Да папярэдняга з выкарыстаннем апелятыўнага суфікса ‑ina.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абры́вісты, ‑ая, ‑ае.
1. Круты, стромкі. Абрывісты бераг. □ Схіл.. тут быў крутаваты, з абрывістымі кручамі, парослы крывымі маладымі сасонкамі. Быкаў.
2. Які складаецца з незакончаных частак, абрыўкаў чаго‑н.; пазбаўлены сувязі, паслядоўнасці. Абрывістыя думкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скот 1. Гл. скаціна.
Скот 2 ‘схіл’ (Янк. 3.). Звязана чаргаваннем галосных з скат ‘тс’, якое ад скаціць(ца) < каціць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)