спіс, -а, мн. спі́сы, -аў, м.

1. Пісьмовы пералік каго-, чаго-н.

С. студэнтаў.

2. Рукапісная копія; перапісаны тэкст чаго-н.

Старажытныя спісы летапісу.

3. Дакумент, у якім пералічаны якія-н. звесткі.

Паслужны спіс — дакумент са звесткамі аб праходжанні службы.

|| прым. спі́сачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

веліка́н, ‑а, м.

Пра каго‑н. незвычайна высокага росту або пра што‑н. вялікіх памераў. Інстытуцкі велікан Іван Вараціла і, усяго росту падпахі яму, Дрозд Мікалай.. забаўлялі студэнтаў. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камандзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Адправіць (адпраўляць) куды‑н. са службовым даручэннем. Раніцай дырэктар атрымаў загад — спешна камандзіраваць студэнтаў на граніцу для рамонту дарог і пабудовы авіяцыйных пляцовак. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Уцягнуць за некалькі прыёмаў унутр чаго‑н. у вялікай колькасці.

2. перан.; каго. Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н. многіх. Наўцягваць студэнтаў у драматычны гурток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

добрасумле́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць добрасумленнага; чэснасць, праўдзівасць. Старыя, пасівелыя за кафедрамі прафесары здзіўляліся: ніколі, бадай, за ўсю іх дзейнасць не было такіх студэнтаў, якія з такой упартасцю, настойлівасцю і добрасумленнасцю авалодвалі навукамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэлю́скінец, ‑нца, м.

Удзельнік савецкай палярнай экспедыцыі 1933–1934 гг. на параходзе «Чэлюскін». На сценах віселі партрэты былых вучняў школы: лётчыкі, адзін чэлюскінец, некалькі студэнтаў, многа знакамітых калгаснікаў і калгасніц з ордэнамі. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак., каго-што.

1. Занесці, даставіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. інструменты ў кладоўку.

2. Упісаць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. студэнтаў у спісы.

П. рахункі ў рэестр.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засыпаць, замесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Завіруха пазаносіла снегам усе дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́па, -ы, мн. -ы, груп, ж.

1. Некалькі чалавек або прадметаў, жывёл, якія знаходзяцца блізка адзін ля аднаго.

Г. людзей.

Г. дамоў.

2. Сукупнасць людзей з агульнымі інтарэсамі, з адной прафесіяй і пад.

Г. студэнтаў.

3. Сукупнасць прадметаў, з’яў, рэчываў, аб’яднаных агульнымі адзнакамі.

Г.раслін.

|| памянш. гру́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

|| прым. групавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набо́р, -у, м.

1. гл. набраць.

2. Сукупнасць прадметаў аднолькавага прызначэння.

Н. інструментаў.

3. Група вучняў, студэнтаў і пад. аднаго года паступлення.

4. Друкарскія літары, што перадаюць які-н. тэкст.

Рассыпаць н.

5. Аздабленне з металічных прадметаў на вупражы (спец.).

Набор слоў — спалучэнне слоў без усякага сэнсу; бяссэнсіца.

|| прым. набо́рны, -ая, -ае (да 4 і 5 знач.).

Н. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спецыялізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.

1. каго (што). Даць (даваць) спецыяльныя веды ў якой-н. галіне навукі і тэхнікі, навучыць (навучаць) якой-н. спецыяльнасці.

С. студэнтаў па мовазнаўстве.

2. што. Прызначыць (прызначаць) для спецыяльнага выкарыстання або для работы ў якой-н. спецыяльнай галіне.

С. прадпрыемства на вытворчасці паперы.

|| наз. спецыяліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)