адназара́дны, ‑ая, ‑ае.

Які напаўняецца (зараджаецца) адным зарадам. Адназарадная стрэльба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

охо́тничий паляўні́чы;

охо́тничье ружьё паляўні́чая стрэ́льба;

охо́тничья соба́ка паляўні́чы саба́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лама́нка ’пераломаная паляўнічая стрэльба’ (ТСБМ; іўеў., Сл. паўн.-зах.). Польск. łomaka ’ардынарная паляўнічая стрэльба’. Да лама́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трохство́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Трохствольная паляўнічая стрэльба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да курка. Курковая спружына. // З курком. Курковая стрэльба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паляўні́чы

1. прил. охо́тничий;

~чая стрэ́льба — охо́тничье ружьё;

2. в знач. сущ. охо́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шту́цэр, ‑а, м.

1. Старажытная ваенная стрэльба з вінтавымі нарэзамі ў ствале. // Паляўнічая наразная стрэльба вялікага калібру.

2. Спец. Невялікі патрубак з вонкавай разьбой, які служыць для злучэння труб паміж сабой, для далучэння іх да рэзервуараў, пасудзін і пад.

[Ням. Stutzer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лама́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж. (разм.).

1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч, палка і пад.).

2. Старая або сапсаваная непрыгодная рэч.

Не стрэльба, а л.

3. перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).

Няуклюдная л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнтра́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.).

2. Які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры.

Цэнтральная вуліца.

3. Галоўны, кіруючы.

Цэнтральная ўлада.

4. Асноўны, найбольш істотны.

Цэнтральная тэма.

5. Які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму.

Цэнтральнае ацяпленне.

Стрэльба цэнтральнага боюстрэльба, якая зараджаецца з задняй (казённай) часткі ствала.

Цэнтральная нервовая сістэма — асноўная частка нервовай сістэмы ў пазваночных і чалавека, якая складаецца з галаўнога і спіннога мозга.

Цэнтральны вугал — вугал, утвораны двума радыусамі якой-н. акружнасці.

|| наз. цэнтра́льнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паядзі́нка ’аднаствольная стрэльба’ (хойн., Мат. Гом.). З польск. pojedynka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)