шу́ла, ‑а і шуло́, ‑а, н.

1. Бервяно ці тоўсты брус з высечанымі пазамі, замацаваны ў чым‑н. вертыкальна. Шулы — аснова сцен, шулы злучаюць бярвенні. Мележ. Кожны такі доўгі, аднапавярховы дом трымаецца без вуглоў, на шулах. Брыль.

2. Слуп ці брус, на які падвешваецца створка варот. Двор быў абнесены тынам, а шаляваныя вароты віселі паміж пашарэлых дубовых шулаў. Чыгрынаў. От жа стаю я, падпёршы плечуком шула Піліпавых варот. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзве́рцы, ‑аў; адз. няма.

1. Памянш. да дзверы; невялікія дзверы. Настаўнік.. рашуча адкінуў клямку на дзверцах веспічак. Колас. [Рыгор і Сцяпан Раманавіч] ішлі па ярка асветленым калідоры, з двух бакоў якога былі дзверы і дзверцы. Арабей.

2. Створка, створкі, якімі закрываюць якую‑н. адтуліну. Пячныя дзверцы. Дзверцы топкі. □ [Ціхан] кінуў руль, адчыніў дзверцы і выскачыў з машыны, не паспеўшы заглушыць матор. Дуброўскі. У пячурцы трашчыць, палаючы, яловая лучына. Іскры прабіваюцца праз шчыліны у дзверцах, вылятаюць на хату. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тва́рка ’адтуліна ў калодачным вуллі, праз якую дастаюць мёд’ (лельч., Арх. ГУ), ’адтуліна ў вуллі’ (Мат. Гом.), тва́ркі ’вузкія дошчачкі, што ўстаўляюцца ў адтуліну вулля’ (Нік. Очерки). Параўн. рус. смален. тва́рька ’невялікая круглая адтуліна ў вуллі для пчол’, дыял. твирь ’палова складной даўжаі ў борці’, якое Фасмер (4, 33) параўноўвае са ство́рка ’тс’ і звязвае з затворя́ть ’зачыняць’, што ўрэшце ўзыходзіць да *verti ’прыціскаць, замыкаць’. Аднак параўн. таксама польск. twarz, tworz ’работа каля борцяў’, што схіляе да сувязі з тварыць2 (гл.), параўн. тварыла1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

притво́р м.

1. церк. прытво́р, -ра м., бабі́нец, -нца м.;

2. (двери, ставни) обл., спец. ство́рка, -кі ж.;

3. (место, где соединяются створки, двери, окна и т. п.) разг. стык, род. сты́ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скаралю́шча ‘шкарлупіна яйка’ (Сцяшк.; маст., гродз., Сл. ПЗБ, Жыв. сл., Скарбы), скаралю́шчына ‘тс’ (Сцяшк., Шатал.), ‘створка ракавіны малюска’ (ТС), скаралю́шчо ‘шкарлупіна яйка’ (Сцяшк., Сцяц.), скаралюшка, шкаралю́шка, мн. л. скаралю́шчэ ‘ракавіна малюска’ (ТС), скаралу́шча ‘ракавіна бяззубак і слімакоў’ (ашм., Стан.), скаралу́шчачка ‘ракавіна’, ‘хіцінавае покрыва жука’ (смарг., Сл. ПЗБ), скаляру́шчына ‘лушпіна ад яйка’ (Жд. 1), скаляру́шчыны ‘лупіны ад яек’ (стаўб., Сл. нар. фраз.). Параўн. укр. шкаралу́ща ‘шкарлупіна, скура, кара’, ст.-рус. скоролуща ‘лупіна, шалупайка’, рус.-ц.-слав. скралуща ‘тс’, славен. škraljušt ‘смятанка’, макед. дыял. skrálʼuš, скърлуши́на ‘луска ад рыбы’. Да прасл. *skor‑ (гл. скорка) і *lušča: луска, лушчыць (гл.); Праабражэнскі, 2, 308; Брандт, РФВ, 24, 175; Мацэнаўэр, LF, 20, 19 і наст.; Фасмер, 3, 652; Бязлай, 3, 247 (вынік кантамінацыі *skor‑upa, *skor‑pa і пад. з *luščiti); ЭССЯ, 11, 90 (рэканструюецца форма без рухомага s‑ прасл. *korlušča < *kora + *luščiti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верэ́я ’верая’ (Сцяшк. МГ), верая́ ’шула, слуп у плоце’ (БРС), укр. верея́ ’шула; вось, на якой ходзяць дзверы’, рус. верея́, сарат. ’шула ў дзвярах, якое падтрымлівае страху хлява’, валаг. ’слуп у дзвярах’, бранск., разан. ’трама, бэлька’, арханг. ’шула азярода’, свярдл. ’вертыкальная вось матавіла’, паўн.-дзвін. ’абарачальны слуп у весніцах’, арханг. ’дзверцы ў плоце’, ст.-рус. верея ’бэлька, брус’; ’шула’; ’жардзіна, якою закрываюць вароты’, польск. wierzej ’аднастворкавая брамка’, wierzeja ’двухстворкавая брамка з дошак’; ’дзверы ў гумне’, ст.-польск. wierzejny ’агульны, адкрыты’, чэш. veřejný ’тс’, veřej(e) ’палавінка дзвярэй’, славац. veraj, verejстворка дзвярэй, варот’, veraje ’вушакі’, славен. veréja ’слуп, вушак’ і ст.-слав. верѣꙗ ’засаўка’. Прасл. лексема, утвораная ад ver‑ (> ver‑ti ’закрываць, замыкаць, заціскаць’) пры дапамозе суф. Nomina agentis ж. р. ‑ěja. Мае і.-е. адпаведнікі: літ. var̃tai ’дзверы’, оск. veru ’вароты’, ст.-інд. vr̥tiḥ ’плот, агароджа’, лац. aperio ’адчыняю’ (гл. Развадоўскі, Wybór, 2, 205; Траўтман, 352; Вальдэ, 50; Фасмер, 1, 298; ЭСРЯ, 1, В, 29; Махэк, 684).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фо́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Шкляныя дзверцы ў акне для праветрывання памяшкання. [Сідараў] пашукаў у кішэнях, дастаў некалькі зярнятак. Адчыніў фортку і высыпаў іх на падаконнік. Хомчанка. Ад акна несла холадам, тут хадзіў вецер, — нехта забыўся зачыніць фортку. Адамчык. // Акенца ў дзвярах, сцяне (для назірання і пад.). А з вокнаў адзіночак сочаць вязні і чакаюць: загрыміць ці не загрыміць фортка ў дзвярах іх камеры. Машара.

2. Невялікія дзверы ў варотах, агароджы; веснічкі. Ліпка стаяла ў адчыненай фортцы зялёнага плота і глядзела туды, за шашу. Брыль. Зайшоў [дзед] праз фортку на двор і сам адчыніў браму. Якімовіч. // перан. Выхад з якога‑н. становішча; магчымасць зрабіць што‑н. У апошніх словах Грушкі для.. [мужчын] адкрылася фортка, каб выступіць канчаткова з патрабаваннем зацвердзіць план. Пестрак.

3. Створка дзвярэй, варот, акон і пад. Клямка ціха бразнула, і дзве цяжкія форткі варот павольна расхінуліся. Крапіва. [Адам] саскроб рыдлёўкай закарэлую гразь на ганку, з-за якой не магла на ўсю шырыню адчыняцца фортка дзвярэй. Чорны.

4. Разм. Акно (у 3 знач.). Пасля першага ўрока ў Святланы Мікалаеўны была «фортка». Шахавец.

[Польск. furta, furtka — брамка, веснічкі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поло́тнище ср.

1. (кусок ткани в натуральную ширину) по́лка, -кі ж.;

па́рус в четы́ре поло́тнища па́рус у чаты́ры по́лкі;

2. (знамени и т. п.) пало́тнішча, -шча ср.;

поло́тнище зна́мени пало́тнішча сця́га;

опознава́тельное поло́тнище воен. апазнава́льнае пало́тнішча;

авиасигна́льное поло́тнище воен. авіясігна́льнае пало́тнішча;

3. (инструмента) спец. палатно́, -на́ ср.;

поло́тнище пилы́ палатно́ пілы́;

4. (у ворот) ство́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полотно́ ср.

1. в разн. знач. палатно́, -на́ ср.;

шёлковое полотно́ шаўко́вае палатно́;

узо́рчатое полотно́ узо́рыстае палатно́;

железнодоро́жное полотно́ чыгу́начнае палатно́, палатно́ чыгу́нкі;

земляно́е полотно́ (дороги) земляно́е палатно́;

ездово́е полотно́ (моста) ездаво́е палатно́;

полотно́ конве́йера палатно́ канве́ера;

полотно́ пилы́ палатно́ пілы́;

полотно́ изве́стного худо́жника палатно́ вядо́мага мастака́;

широ́кое полотно́ литерату́рного произведе́ния шыро́кае палатно́ літарату́рнага тво́ра;

2. (у ворот) ство́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)