Куш ’стаўка ў гульні’ (ад франц. couche ’тс’ — ТСБМ, 2, 765). Запазычана з французскай мовы праз рускую (Шанскі, 2, 8, 463).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пла́тка ’прайграная ад недабору біткі гульня, раміз’ (Нас.). З польск. płatka ’стаўка ў гульні’ > ’рызыка, небяспека’, якое з płacić ’плаціць’ (Банькоўскі, 2, 619).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
куш, ‑а, м.
Разм.
1. Стаўка ў картачнай гульні.
2. Вялікая сума грошай. Круцкі разлічваў доўга жыць, зарабіць на важнай аперацыі вялікі куш, праславіцца ў «вольным свеце». Гамолка.
[Ад фр. couche — стаўка ў гульні.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кон, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі, пікара і пад.), або месца, куды кладзецца стаўка ў азартных гульнях.
Начарціць к.
Паставіць грошы на к.
2. Адна партыя якой-н. гульні.
Згуляць адзін к.
◊
Ставіць на кон — рызыкаваць сваім жыццём.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ставо́к, стаўка́, м.
Невялікая сажалка, запруда. За вадакачкай у стаўку Крычаць, куляючыся, качкі. Калачынскі. [Белаколас:] — Вада?.. у нас цэлая сетка штучных стаўкоў, азяркоў, прыручаных крыніц, сабраных у адно рачулак і ручаінак. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пруд м. са́жалка, -кі ж.; (запружённое место в реке) стаў, род. ста́ва м.; (небольшой) ставо́к, род. стаўка́ м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
во́чны
I глазно́й;
~ныя хваро́бы — глазны́е боле́зни;
○ в. я́блык — анат. глазно́е я́блоко;
~ныя зу́бы — анат. глазны́е зу́бы
II: ~ная ста́ўка о́чная ста́вка;
~нае навуча́нне — о́чное обуче́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
арда́, ‑ы, ДМ ‑дзе; мн. орды, ‑аў; ж.
1. Назва дзяржаўных утварэнняў, якія вылучыліся пасля драблення мангольскай дзяржавы Чынгісхана, а таксама стаўка, месцазнаходжанне яе правіцеляў. Залатая арда. Крымская арда. Астраханская арда. // Назва саюзаў вандроўных плямёнаў.
2. Мангола-татарскае войска, якое ўварвалася ў межы старажытнай Русі. // Пра полчышчы азвярэлых варожых войск. Фашысцкія орды. □ Паўстань, народ, злучы ўсе сілы Супроць тэўтонскае арды, Супроць пачвары тупарылай, Што нішчыць сёлы, гарады! Колас.
3. перан. Шумны і неарганізаваны натоўп, зборышча. Наляцелі скурадзёры — Паны чорнаю ардой. Танк.
[Ад цюрк. ordu — палатка хана.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надзея, спадзяванне, вера, чаканне; спадзяванка, спадзяванак, спадзёўка (разм.); спадзеўкі (разм., мн.); стаўка, ілюзія (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
кватэ́ра, ‑ы, ж.
1. Частка жылога дома, якая складаецца звычайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад. Двухпакаёвая кватэра. □ Кватэра Белавуса не багата абстаўлена, але ўтульная і чыстая. Гурскі. // Жылое памяшканне, жыллё наогул. Вырашыць пытанне з кватэрай. // Памяшканне, якое часова наймаецца для жылля. Жыць на кватэры. Наймаць кватэру.
2. Уст. Лясніцтва, памяшканне, дзе жыў ляснічы. Міхал ступіў на двор кватэры З душою, згрызенай без меры. Колас.
3. толькі мн. (кватэ́ры, ‑тэр). Месца размяшчэння войск у населеным пункце. Размясціцца на зімнія кватэры.
•••
Галоўная кватэра (уст.) — месца прабывання галоўнакамандуючага і яго штаба ў час вайны; стаўка.
Стаць на кватэру гл. стаць.
[Ням. Quatier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)