зыр, -у, м.

У выразе: на зыры́ (разм.) —

1) на адкрытым узвышаным месцы.

Стаяць на зыры;

2) на быстрыні, на хуткім цячэнні ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навы́цяжку нареч. навы́тяжку;

стая́ць н. — стоя́ть навы́тяжку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пуа́нты, -аў, адз. пуа́нт, -а, М -нце, м.

Балетныя туфлі з цвёрдым наском.

Стаяць на пуантах, танцаваць на пуантах (абапіраючыся на наскі такіх туфель).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздаро́жжа, -а, н.

Месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі, ростань.

На раздарожжы — у стане сумнення, роздуму, хістання, у нерашучасці (быць, стаяць, знаходзіцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зи́ждиться книжн. грунтава́цца, асно́ўвацца, апіра́цца, трыма́цца; стая́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навы́тяжку нареч. навы́цяжку;

стоя́ть навы́тяжку стая́ць навы́цяжку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коленопреклонённый укле́нчаны;

стоя́ть коленопреклонённым стая́ць на кале́нях.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цы́пкі², -пак.

У выразах: на цыпках — на пальцах ног, на дыбачках (стаяць, хадзіць, ступаць і пад.); на цыпкі — на пальцы ног (стаць, прысесці і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насме́рць, прысл.

1. Так, што надыходзіць смерць, да смерці.

Раніць н.

2. Не шкадуючы жыцця, да канца.

Стаяць н.

3. перан. Вельмі моцна (разм.).

Перапалохацца н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́меж.

1. прысл. Поруч, побач.

Ісці п.

2. прыназ. з Т (у спалуч. з прыназ. «з»). Поруч, побач з кім-, чым-н.

Стаяць п. з бацькам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)