Вярхо́ўнік (гіст.) ’начальнік, старшыня справы’ (БРС), укр. верховник, рус. верховник, ст.-рус. верховникъ, врьховникъ ’асоба, якая валодае вярхоўнай уладай, начальнік’; ’служка пры двары, дваровы’ (з XV ст.). Бел. лексема запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распара́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які ўмее добра кіраваць, распараджацца чым‑н. Распарадлівы старшыня. Распарадлівы камандзір.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калга́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У СССР — адна з форм арганізацыі сельскагаспадарчай працы, аб’яднанне сялян для сумеснага вядзення сельскай гаспадаркі на аснове абагуленых сродкаў вытворчасці (са скарачэння слоў: калектыўная гаспадарка).

Старшыня калгаса.

Арганізаваць к.

2. зб. Калектыў асоб, якія ўваходзяць у гэта аб’яднанне; калгаснікі.

Усім калгасам выехалі на жніво.

|| прым. калга́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праштра́фіцца, ‑флюся, ‑фішся, ‑фіцца; зак.

Разм. Правінаваціцца ў чым‑н. Калі [Пракоп] паяўляўся ў Ельнічах, то ўжо ведалі, што недзе праштрафіўся. Вітка. — Пішы, — махнуў рукой Язэп. — Старшыня дык старшыня, усё адно кіраваць няма кім і няма чаго транжырыць. Думаю, не праштрафлюся. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застукаце́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Разм. Пачаць стукацець. // Прастукацець. Старшыня застукацеў лінейкаю па стале. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыплі́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і рыпучы. Старшыня па-гаспадарску пакратаў расчыненыя рыплівыя дзверы. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадсяда́цельстаршыня калгаса’ (Сцяшк. Сл.). Сучаснае запазычанне з рус. председатель (колхоза). У літаратурную мову ўпершыню было запазычана ў пач. XX ст., але потым выйшла з ужытку (Гіст. мовы, 2, 258). Ад прадсядацель утвораны прадсяда́целіха, прадсяда́целька ’жонка старшыні калгаса’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрысту́пнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць непрыступнага. Старшыня-генерал рабіў уражанне поўнай непрыступнасці. Крэпасць нейкая — дый годзе. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вучко́м, ‑а, м.

Выбраны вучнёўскі камітэт (у савецкай школе 30‑х гг.). Пасяджэнне вучкома. Сход адкрыў старшыня вучкома.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўадкры́ты, ‑ая, ‑ае.

Не зусім адкрыты, напалову адкрыты. Напаўадкрытыя вочы. □ [Алесь] з напаўадкрытым ротам слухаў, што гаварыў старшыня «Перамогі». Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)