змане́жыць

‘аб'ездзіць (каня) на правілах манежнай язды; змучыць, стаміць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змане́жу змане́жым
2-я ас. змане́жыш змане́жыце
3-я ас. змане́жыць змане́жаць
Прошлы час
м. змане́жыў змане́жылі
ж. змане́жыла
н. змане́жыла
Загадны лад
2-я ас. змане́ж змане́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час змане́жыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

здаро́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Стаміць, змучыць (у дарозе).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператрэнірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Спец. Стаміць працяглай, празмернай трэніроўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изма́ять сов., прост. зму́чыць; (изнурить) змардава́ць; (утомить) замары́ць, стамі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загайда́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і заго́йдаць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., звычайна безас., каго (што).

Гайданнем стаміць, выклікаць галавакружэнне, моташнасць.

Мяне загайдала ў самалёце.

|| незак. заго́йдваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашту́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Стаміць, замучыць частымі штуршкамі. Заштурхалі ў натоўпе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патамі́ць, ‑тамлю, ‑томіш, ‑томіць; зак., каго.

Стаміць усіх, многіх. Патаміць коней у дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прытано́жыць ’змарыць, стаміць; надакучыць, абрыдзець’ (Ян.). Няясна. Магчыма, кантамінацыя прытамі́ць і абязно́жыць < нага́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заганя́ць², -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго (разм.).

1. Змарыць, давесці да стомы, прымушаючы многа хадзіць, бегаць і пад.

З. каня.

2. перан. Стаміць працай, шматлікімі даручэннямі і пад.

Вы ўжо гэтага хлопчыка зусім заганялі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утамі́ць, утамлю, утоміш, утоміць; зак., каго-што.

Давесці да ўтомы; стаміць, змарыць. Утаміць каня. Утаміць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)