загайда́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і заго́йдаць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., звычайна безас., каго (што).

Гайданнем стаміць, выклікаць галавакружэнне, моташнасць.

Мяне загайдала ў самалёце.

|| незак. заго́йдваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)