а́йкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Вымаўляць, выкрыкваць «ай» ад болю, жалю, здзіўлення і пад. Халуста пачаў бегаць па млыне, хапацца рукамі за галаву, вохкаць, айкаць, стагнаць, стукаць кулакамі ў грудзі. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стэ́нкаць ‘стагнаць’ (Федар. 4). З польск. stękać ‘тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 65).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разбо́жкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць доўга і часта стагнаць, раз за разам паўтараючы «божа мой» і пад. Гаспадыня падышла да ложка і разбожкалася: — Гэта ж жытка настала, не давядзі бог. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сто́гнуць ‘выдаваць працяглыя глухія гукі’ (Нас., Байк. і Некр.): на ўси животы стогнець (Нас.). Гл. стагнаць. Сюды ж стогоне́ць ‘гудзець, аддавацца гулам’ (ТС), што можна разглядаць як другаснае пашырэнне асновы, і стогне́ць ‘дрэнна захоўвацца, псавацца’ (ТС) — магчымы ітэратыў да стагнаць з семантыкай ‘дрэнна сябе адчуваць; дрэнна пачувацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кво́хкаць ’квактаць, стагнаць’ (Яўс.). Як аб гэтым сведчаць значэнні, кантамінацыя квактаць і вохкаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расквахта́цца ’наракаць, прычытаць, прыгаворваць’ (ТСБМ, Бяльк.), расквакта́цца ’наракаць, стагнаць’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Растарг.). Гл. квахта́ць, квактаць,
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разляле́цца ’разбалецца’ (лід., Сл. ПЗБ). Верагодны роднаснае з укр. ле́ле ’выклічнік для выражэння жалю, страху або здзіўлення’, леле́кати ’галасіць, стагнаць’, лелі́ти ’плакаць’, балг. ле́ле ’выклічнік для выражэння жалю, здзіўлення’, серб. ле̏ле ’тс’, харв. lelkati ’скардзіцца, стагнаць’, якія тлумачацца як утварэнні ад клічнай формы назоўніка ле́ля ’старэйшая жанчына, цётка, маці’. (ЭССЯ, 4, 103–105; ЕСУМ, 3, 216–217).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тхімкаць ‘жаласліва плакаць, румзаць, хныкаць’, ‘стагнаць’ (М. Нікановіч). Паводле Васілеўскага (Прадукт. тыпы, 73), ад выклічніка тхім, які перадае гукі людзей.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Е́нчыць ’жаласна стагнаць, ныць, назойліва прасіць аб чымсьці’ (БРС, ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., СБГ, Яруш., Мядзв., Клім., Бір. Дзярж.) < польск. jęczyć ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стагна́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. стагнаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ночы цяпер стаялі зорныя .. і да самай раніцы чуліся тут: моцны шэпт, кашаль, стагнанне, божканне. Чорны. Толькі зрэдку на світанні, Як павейваў вецярок, Журба чулася, стагнанне, — Плакаў ссечаны дубок. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)