З’ю́дзіць ’успудзіць, сагнаць з месца, падбухторыць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. съюта́жить, съюртить ’сагнаць, ссыпаць у кучу’ (Даль). Гл. юдзіць ’зводзіць; павучаць, падказваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. ссыпа́цьссы́паць (у 1 знач.).

2. Разм. Уст. Зерне, якое здавалі бацькі вучняў сельскіх школ на патрэбы школы. [Саханюк:] — Я грунтуюся на цыркуляры дырэкцыі народных вучылішчаў, які зазначае, што раз была пастанова валаснога сходу даваць ссыпку, дык ваша вёска не мае права яе адабраць. Вось чаму я і прыехаў забраць гэту ссыпку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́та, -а, М жы́це, н.

1. Аднагадовая расліна сямейства злакавых, зерне якой скарыстоўваецца для прыгатавання хлеба.

Ж. красуе.

2. Зерне гэтай расліны.

Ссыпаць ж. ў мяшкі.

3. толькі мн. (жыты́, -о́ў). Жытнія палі.

|| памянш.-ласк. жытцо́, -а́, н.

|| прым. жы́тні, -яя, -яе і жытнёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скры́ня, -і, мн. -і, -ры́нь, ж.

1. Драўляная чатырохвугольная пасудзіна для ссыпання ці складвання чаго-н.

С. для ячменю.

2. Прадаўгаватая пасудзіна для перавозкі і трымання сельскагаспадарчых прадуктаў (бульбы, морквы і пад.).

Ссыпаць бульбу ў скрыню.

3. Тое, што і куфар.

|| прым. скры́невы, -ая, -ае.

Скрыневае века.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забуртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Закласці, ссыпаць агародніну ў бурты. З бульбянішчаў калгаснікі паспешліва звозяць накапаную бульбу ў вольныя павеці, каб падсушыць яе і забуртаваць потым паблізу сядзібы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабо́к, ‑бка, м.

1. Невялікі кораб (у 1 знач.). Ссыпаць зерне ў карабок.

2. Невялікая стандартная каробка для запалак, алоўкаў і пад. Пачулася шорганне запалкі аб карабок. Пальчэўскі. На стале ляжала ў кардонным карабку даміно. Марціновіч.

3. Тое, што і каробка (у 2 знач.). Адзін цагляны карабок нагадваў, што некалі тут, на беразе Дняпра, узвышаўся прыгожы будынак. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збо́жжа, ‑а, н.

1. Агульная назва хлебных злакавых раслін, з зерня якіх вырабляецца мука і крупы. Пасеяць збожжа. □ У збожжа ўсякая ніва прыбралася, — Хараства там якога няма! Купала. Збожжа прагна лавіла ўзнятымі каласамі сонечнае праменне. Гартны.

2. зб. Зерне, насенне гэтых раслін. Ссыпаць збожжа ў засекі. Змалоць збожжа. □ Я па вуліцы крочу. Калгаснік-сусед Воз вязе, поўна збожжам нагружаны. Расчыняйце вароты, гатуйце засек, Сустракайце вясёлымі ружамі! Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транспарцёр, ‑а, м.

1. Механічнае прыстасаванне для перамяшчэння грузаў, асобных дэталей; канвеер. Экскаватар зроблены так, што можа даставаць грунт з вялікай глыбіні, зямлю можа ссыпаць па транспарцёру ў бок ад трасы, а можа пагружаць і на самазвалы. «Полымя». Спецыяльнае прыстасаванне падхоплівае буракі, і транспарцёр нясе іх уверх, сыпле ў кузавы аўтамашын. «Звязда».

2. Чыгуначная платформе для перавозкі цяжкавагавых грузаў.

3. Тое, што і бронетранспарцёр. На дарогах заставалася безліч .. тэхнікі — машыны, танкі, гарматы, транспарцёры. Шамякін.

[Фр. transporteur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скідаць, скідваць, звальваць, змахваць, сыпаць, ссыпаць, страсаць, атрасаць, абіваць; зварочваць (разм.); раняць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Су́спіца ’адходы пры веянні збожжа (з дробных зярнят і пустазелля)’ (слуц., усх.-палес., Сл. ПЗБ; ЛА, 5, Шымк. Собр.), ’супражка, складчына’ (Касп.), сусьпіца, суспіца ’змешаная жытняя мука’ (Пятк. 1, ЛА, 4). Укр. дыял. су́спиця ’змешанае зерне (напр., жыта з пшаніцай, жыта з ячменем і пад.)’, рус. паўдн. су́спица ’адходы пры веянні збожжа’, старое польск. suspica ’сумесь мукі розных культур’. Паўн.-прасл. *sǫsъpъ, параўн. яшчэ стараж.-рус. сусъпъ ’складчына’, таксама польск. тапонім Sąspów (з XV ст.), аддзеяслоўны дэрыват ад *sъ‑sutiссыпаць разам’. Борысь (Prefiks., 107), Фасмер (3, 810), ЕСУМ (5, 484) разглядаюць як дэрыват з прыст. су- < *sǫ‑ ад асновы *sъp‑, якая звязана чаргаваннем з *suti, *sъpǫ ’сыпаць’. Гл. таксама шушпіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)