ссы́паць, -плю, -плеш, -пле; ссып; -паны; зак., што.

1. Насыпаць або ўсыпаць куды-н.

С. бульбу ў склеп.

2. Скінуць уніз, прымусіць упасці (што-н. дробнае, сыпкае).

С. зерне з бункера ў машыну.

|| незак. ссыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ссыпа́нне, -я, н. і ссы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. ссыпны́, -а́я, -о́е.

С. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссыпа́ць несов., в разн. знач. ссыпа́ть; см. ссы́паць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ссы́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ссы́плю ссы́плем
2-я ас. ссы́плеш ссы́плеце
3-я ас. ссы́пле ссы́плюць
Прошлы час
м. ссы́паў ссы́палі
ж. ссы́пала
н. ссы́пала
Загадны лад
2-я ас. ссы́п ссы́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час ссы́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ссыпа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ссыпа́ю ссыпа́ем
2-я ас. ссыпа́еш ссыпа́еце
3-я ас. ссыпа́е ссыпа́юць
Прошлы час
м. ссыпа́ў ссыпа́лі
ж. ссыпа́ла
н. ссыпа́ла
Загадны лад
2-я ас. ссыпа́й ссыпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ссыпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ссы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. ссып; зак., што.

1. Сыплючы, сабраць разам (што‑н. дробнае або сыпкае). Пакуль Яўгена не было, мы старанна заслалі карычневымі коўдрамі ложкі, падмялі падлогу,.. а ўсё смецце ссыпалі ў скрынку. Савіцкі. Навыбірае сусед кашы тры бульбы, гладкай, жаўтавата-белай, і ссыпле ў мяшок. Кулакоўскі.

2. Скінуць уніз, заставіць упасці (што‑н. дробнае, сыпкае). Прыйшла машына, ссыпала зерне і паехала зноў у поле. Скрыган.

ссыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да ссы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссы́паць, ссыпа́ць (zusmmen)schütten vt, ufschütten vt; spichern vt (у свіран)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ссыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ссыпа́цьссы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пассыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Ссыпаць усё, многае.

П. збожжа ў засекі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссы́пать сов., в разн. знач. ссы́паць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ссыпа́ть несов., в разн. знач. ссыпа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)