папе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак., што, чаго і без дап.

Разм.

1. Спець усё, многае.

2. Пець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́льчыць ’разумець’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Няясна. Роднаснае літ. pilktiспець, налівацца’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

созрева́ть несов.

1. паспява́ць, спець, выспява́ць;

2. перен. выспява́ць; (становиться взрослым) станаві́цца ста́лым (даро́слым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наспе́ць ’наступіць’ (Яруш.). Да спець (гл.), параўн. прыспе́ць ’надысці’, паспе́ць ’укласціся ў час’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гавару́н, ‑а, м.

Разм. Пра чалавека, які любіць пагаварыць. Вясёлы гаварун, жартаўнік, .. [Сяргей Круцель] быў першым майстрам на скокі і ўмеў спець, пабрын[ка]ць на гітары. Лынькоў. // Балбатун, пустаслоў. Ад вулічных гаваруноў адвярнуліся ўсе [калгаснікі]. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак.

1. чаго. Спець многа чаго‑н. Вольны вецер напеў вольных песень табе, Бор зялёны ўзняў дружным гоманам, Сонца полымем вызвала к слаўнай сяўбе, Зоры веру ўлілі сілам зломаным. Купала.

2. што. Перадаць голасам. Напець матыў. Напець арыю.

3. што. Спець для гуказапісу (на плёнку, пласцінку і пад.). Напець пласцінку.

4. чаго і без дап. Разм. Нагаварыць, напляткарыць на каго‑н.

•••

Напець у вушы — тое, што і напець (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераспява́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Спець, папець усё, многае. «Прыходзьце ка мне ўсе, Каго я вучыў, каго я лячыў, Каго ратаваў з бяды, З кім я у час франтавы начаваў у хмурым слонімскім лесе, З кім я нямала пераспяваў Вясёлых і сумных песень». Панчанка. Вось яны зараз пасядуць на бярвенне, а потым дзяўчаты пераспяваюць многа песень, а хлопцы параскажуць столькі цікавага і смешнага. Сіпакоў.

2. каго. Спець лепш, прапець даўжэй за каго‑н., перамагчы ў спевах. Пераспяваць вядомага спевака.

пераспява́ць 2, ‑ае.

Незак. да пераспець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наспява́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Праспяваць, спець многа чаго‑н. Наспяваць частушак.

2. перан., што і чаго. Разм. Нагаварыць многа чаго‑н. У галаве [Каршукова] гулялі вясёлыя думкі: «Старога вераб’я захацеў на мякіне правесці. Падстаўляй вушы, я табе такое наспяваю...» Асіпенка.

наспява́ць 2, ‑ае.

Незак. да наспець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Скароздра, скоро́здра ‘скараспелы плод’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. скоро́здра ‘скараспелка’, скоро́здря ‘ранні авёс’. Складанае слова, утворанае ад ско́ра ‘хутка’ ці ско́ры ‘хуткі, ранні’ і зрадзі́ць ‘урадзіць’ (Жд. 1) з перастаноўкай зычных, параўн. зрадлі́вы ‘ўраджайны’. Іншы варыянт — ад *zьrětiспець’ (гл. ЕСУМ, 5, 282) — дапускае ўстаўное ‑д‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Зары́ць, зоры́ты ’спаліць (на сонцы збожжа)’ (кобр., Жыв. сл.), зоры́тысь ’даспяваць’, ’загараць’ (драг., Клім.). Рус. дыял. зо́рить ’пакідаць на корані для даспявання, даспяваць’. Славен. zoríti ’рабіць спелым’, серб.-харв. зо̀рити ’стаць спелым’. Ц.-слав. зорити ’даць даспець’. Таго ж кораня, што рус. зретьспець’ з іншай ступенню чаргавання галоснага: *zьr‑/*zor‑ з і.-е. *gʼer‑спець, старэць, церці’: грэч. γέρων ’стары’, ням. Kerl уст. ’стары чалавек’, да гэтага ж кораня зерне. Старое значэнне захавалася ў зоры́тысь ’даспяваць’, адкуль ’спаліць (тое, што раскладзена на сонцы для даспявання)’. Фасмер, 2, 104–105; Траўтман, 371–372; Покарны, 1, 390–391; БЕР, 1, 656. А. Ф. Жураўлёў (пісьм. паведамл.), указваючы на абрад выстаўлення зерня для даспявання пад свет зорак, дапускае магчымасць сувязі з зорка, зорыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)