Тарапо́м ’няшчыльна; абы-як’: сена не тапталі, тарапом у брыку накідалі (мядз., Нар. словатв.), можна зразумець і як ’спехам, спяшаючыся’. Тады да тарапіцца1, торап, гл. У сувязі з гэтым вывядзенне з літ. tarpas ’прамежак’ (гл. тарпа1), якое прапануе Санько (Крыўя, 1996, 1, 92), здаецца неабавязковым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разва́рысты, ‑ая, ‑ае.

Які добра разварваецца. Разварыстая фасоля. □ Мо праз паўгадзіны я .. сядзеў за сталом і еў з кіслым малаком сопкую, разварыстую бульбу. Сачанка. Спехам праглынуўшы разварыстую бульбу з агуркамі, якую падала на стол гаспадыня, мы падзякавалі як маглі і пакінулі гасцінную хату. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цапу́-лапу́, прысл.

Разм. Спехам. [Кісяленка:] — Трэба тут без спеху, з пачуццём, толкам і расстаноўкаю. А вы цапу-лапу — і няма! Так можна ўвесь бохан злопаць і не адчуць смаку. С. Александровіч. // Пра хуткае і неахайнае выкананне якой‑н. работы. Спярша сядзіць рукі склаўшы, а пасля ўжо цапу-лапу. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́нуць¹, -ну, -неш, -не; сунь; су́нуты; зак.

1. каго-што. Усунуць, укласці ўсярэдзіну чаго-н., пад што-н., пакласці куды-н. спехам.

С. палена ў агонь.

С. ногі ў валёнкі.

2. Даць што-н. спяшаючыся, нядбайна, неахайна.

С. граблі ў рукі.

3. перан., каго-што і без дап.

4. што і без дап. Груба ўдарыць, стукнуць (разм.).

С. нажом у бок.

5. што і без дап. Паказаць што-н. са злосцю, з незадавальненнем; тыцнуць.

С. пропуск вахцёру.

Сунуць у лапу — даць хабар.

|| незак. со́ваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жмут, ‑а, М жмуце, м.

Невялікі скрутак чаго‑н. Замест адказу Сцяпан дастаў з-за пазухі цэлы жмут паперак. Колас. [Міхалка] парваў жмут высокай травы, спехам перавязаў яе абрыўкам вяровачкі, і атрымаўся ладны венік. Якімовіч. Ракуцька паспеў даесці хлеб і скруціць у жмут пустую торбу. Чорны. // Звязак некалькіх аднародных прадметаў. Жмут вяровак. Жмут ключоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апусце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць пустым, пазбавіцца таго, што змяшчаецца, напаўняе. Федзя сачыў за.. [бычком], не адрываючы вачэй, аж пакуль не апусцела вядро. Гамолка. // Стаць пустым, голым. Не пужайся, што бедная ніва Апусцела з канца да канца. Купала.

2. Стаць бязлюдным, пустым, нежылым. Хіма спехам выбралася са сваімі пажыткамі, і Гарасёў падворак апусцеў назаўсёды. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым.

Разм. Шоргаць некаторы час. [Пячнік] выняў адну цагліну, другую і пашоргаў у дымаходзе тоўстым дротам. Даніленка. Міша моцна стукнуў клямкай сенечных дзвярэй, спехам пашоргаў нагамі аб падлогу. Якімовіч. // Разм. Пайсці шоргаючы. — Пабудзі! .. — амаль загадаў Казюк, і Кастан, завесіўшы акно, пашоргаў у другую камору. Броўка. «Ляжы!» — строга адказала бабуля і пашоргала да акна. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прайма́ць ’прабіраць, пранізваць (пра мароз, холад, вецер і пад.); глыбока, моцна дзейнічаць, рабіць вялікае ўражанне на каго-небудзь’ (ТСБМ), ’прасоўваць (нітку) праз ігольнае вушка’, ’пранікаць (аб ветры, марозу)’ (Нас.), пройма́ць ’праймаць, прабіраць’ (ТС), зак. тр. пройнятыспехам прашыць, прыхапіць ніткай’ (Клім.), ст.-бел. проимати ’разабраць, зрабіць у чым-небудзь адтуліну’. Прыставачны дзеяслоў ад імаць (гл.). З семантычных паралеляў параўн. рус. пронимать ’прабіраць (аб холадзе)’ і ўкр. пройма́ти ’абхапіць (аб холадзе); прасоўваць нітку (у іголку)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прычаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., каго-што.

Расчасаць, прыгладзіць грэбенем (валасы). [Ніна] спехам памылася празрыстай свежай вадою, выцерла твар і рукі ручніком і хуценька прычасала скалмачаныя валасы. Мележ. // Зрабіць якую‑н. прычоску. [Казя] то сноўдалася па пакоях, рэдка калі дазваляючы маці або служанцы памыць і прычасаць яе, то цішком знікала з дому. Брыль.

прычаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Прыладзіць, падагнаць, абчэсваючы. Прычасаць бэлькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́рый

1. (быстрый) ху́ткі;

ско́рый по́езд ху́ткі цягні́к;

ско́рая по́мощь ху́ткая дапамо́га;

2. (недалёкий по времени) ху́ткі;

в ско́ром вре́мени у ху́ткім ча́се, неўзаба́ве;

на ско́рую ру́ку спе́хам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)