прасыпа́цца

‘ад спаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прасыпа́юся прасыпа́емся
2-я ас. прасыпа́ешся прасыпа́ецеся
3-я ас. прасыпа́ецца прасыпа́юцца
Прошлы час
м. прасыпа́ўся прасыпа́ліся
ж. прасыпа́лася
н. прасыпа́лася
Загадны лад
2-я ас. прасыпа́йся прасыпа́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час прасыпа́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лі́шне, прысл.

Вельмі многа, празмерна, залішне.

На фронце не будзеш л. спаць.

Не было патрэбы л. гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́веднік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У вернікаў: чалавек, які жыве праведным жыццём.

2. Чалавек, які ў сваіх дзеяннях кіруецца прынцыпамі сумленнасці, справядлівасці (іран.). У выразе: спаць сном праведніка (разм., жарт.) — спаць спакойна, ціха, мірна.

|| ж. пра́ведніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. пра́ведніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; незак.

Спаць дзе-н. усю ноч.

Н. на сене.

|| зак. пераначава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскладу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Лёгкі раскладны ложак.

Спаць на раскладушцы.

|| прым. раскладу́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., спі́цца; спа́лася; безас., незак.

Пра жаданне, магчымасць спаць.

На свежым паветры добра спіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўно́чнік², -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто не кладзецца спаць да позняй ночы.

|| ж. паўно́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́дрствовать несов. не спаць, не драма́ць; быць пі́льным.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Лятучая мыш.

2. м. і ж. Той (тая), хто доўга не кладзецца спаць, бадзяецца начамі (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паўкла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Укласці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)