слі́згаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Рухацца па гладкай, слізкай паверхні.

Палазы лёгка слізгаюць па ўтаптаным снезе.

2. перан. Плаўна, лёгка рухацца, перамяшчацца.

Паплавок слізгае па люстранай паверхні возера.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет (пра цень, святло і пад.).

Сонечны зайчык слізгае па сцяне.

|| аднакр. слізгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. слі́зганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Саля́рка ’саляравае масла’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Кандэнсацыя словазлучэння саля́равае масла ’прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва для дызеляў, рэчыва для змазкі механізмаў і пад.’, дзе саляравае ад лац. solarisсонечны’ < sol ’сонца’ (Голуб-Ліер, 445). У беларускай, хутчэй за ўсё, непасрэднае запазычанне з рус. соля́рка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́дацца сов., в разн. знач. вы́даться;

прыбудо́ва вы́далася на ву́ліцу — пристро́йка вы́далась на у́лицу;

вы́даўся со́нечны дзянёк — вы́дался со́лнечный денёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́длы, ‑аў.

Уст. Малітва. Маліўся дзядзька з тым разлікам, Каб кончыць модлы каля дома. Колас. Часамі .. [дзед] проста выдумляў свае ўласныя модлы, у якіх ад царкоўна-славянскай мовы не заставалася і знаку. Лужанін. // Моцная просьба, маленне. Зямля беларуская, сонечны край, Начуй нашы модлы любві! Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́льны, ‑ая, ‑ае.

Які пакрыўся пылам, увабраў у сябе пыл. Пыльны дыван. □ Гендарсан зірнуў на пыльныя лаўкі і не захацеў садзіцца. Чарнышэвіч. Пыльная вуліца бегла між прысад. Асіпенка. // Які адрозніваецца вялікай колькасцю пылу. Паветра рабілася гарачае і пыльнае. Гроднеў. Дзень быў сонечны, але халодны, пыльны. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эшалані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Спец. Размясціць (размяшчаць) эшалонамі (у 1 знач.). Мохарт здагадаўся, што камандзір палка выбраў для сябе сонечны бок, найбольш выгадную пазіцыю для адбіцця атак праціўніка. Адначасова эшаланіраваў па вышынях усю групу яшчэ да выхаду на поле бою. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маля́р, ‑а, м.

1. Рабочы, які беліць, фарбуе дамы, памяшканні і пад. На ціхі сонечны бульвар У крэйдзе, вапне, алебастры Выходзіць з вёдрамі маляр. Грахоўскі. Удзень тут працавалі маляры, і ў клубе моцна пахла фарбамі. Шамякін.

2. перан. Пра дрэннага мастака, жывапісца. Бажкам не веру маляваным, Што мажуць фарбай маляры. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умы́ць, умыю, умыеш, умые; зак.

1. каго-што. Памыць, вымыць, апаласнуць каму‑н. твар, рукі, шыю. Умыць твар і прычасацца.

2. (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.); перан. Памачыць, асвяжыць дажджом, расой. Ранак сонечны, умыты росамі. Пестрак.

•••

Умыць рукі — ухіліцца ад удзелу ў якой‑н. справе, зняць з сябе адказнасць за што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысло́н, прысло́нь, пры́слань, прысло́нік, прысло́ны ’месца, якое добра асвятляецца сонцам’; ’схіл гары, звернуты да сонца; сонечны бок’ (полац., Нар. лекс.; в.-дзв., даўг., брасл., маст., Сл. ПЗБ), прысло́ньне ’чырвоны слуп над сонцам на захадзе’ (кобр., Нар. лекс.), пры́сонне ’круг вакол сонца’ (Клім.). Спалучэнні прыназоўніка пры (гл.) і назоўніка *слонь, *сонь, што перадаюць старую форму прасл. *sъlnь ’сонца’, якая была заменена ў славянскіх мовах вытворным з памяншальным суфіксам *sъlnьce — літаральна ’сонейка’. Параўн. форму з поўнагалоссем рус. по́солонь ’па сонцу’, гл. Фасмер, 3, 340.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гадзі́ннік м. часы́ ед. нет;

насце́нны г. — стенны́е часы́;

ве́жавы г. — ба́шенные часы́;

кішэ́нны г. — карма́нные часы́;

вадзяны́ г. — водяны́е часы́;

пясо́чны г. — песо́чные часы́;

со́нечны г. — со́лнечные часы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)