дзяк, ‑а, м.
1. У Старажытнай Русі — пісец у князя, у 14–17 стст. — службовая асоба, якая займала адказныя пасады ў дзяржаўных установах. Думны дзяк.
2. Ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве; псаломшчык. Дзяк кожную хвіліну бегаў з кліраса за алтар і ніяк не мог уцяміць, што гэта такое дзеецца. Чарот.
[Ад грэч. diákonos — служка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паслуга́ч ’слуга’, ’саўдзельнік, памочнік у дрэннай справе’ (ТСБМ, Др.-Падб., Нас.), паслуга́ч і паслуга́чы ’хлопец, які памагае святару пры набажэнствах’ (КЭС, лаг.; астрав., Сл. ПЗБ). Польск. posługacz ’служыцель’, ’слуга’, ’прыбіральшчык’. Да паслужыць < служы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач са значэннем ’характарыстыка асобы па яе схільнасці да пэўнага дзеяння, з асуджэннем’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
свяшчэ́ннік, ‑а, м.
Духоўнае званне ў праваслаўнай царкве, прамежкавае паміж епіскапам і дзякам. // Асоба, якая носіць гэта званне; служыцель рэлігійнага культу, які праводзіць богаслужэнне. Дзед пісьменніка быў, як вядома, уніяцкі свяшчэннік, а бацька перасяліўся ў Маскву, дзе працаваў урачом і дзе нарадзіўся Ф.М. Дастаеўскі. В. Вольскі. Прыбытак з царквы бралі сабе свяшчэннікі, а мы перабіваліся так-гэтак. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Міні́стр ’член урада, які стаіць на чале міністэрства’ (ТСБМ), міні́стар ’тс’ (Яруш.), міні́сьцер ’тс’ (Шат.) паходзяць з польск. minister ’тс’, а сучаснае бел. — з рус. министр, якія з франц. ministre ’тс’ < лац. minister ’які дапамагае, садзейнічае’, ’падручны, слуга, памагаты’. Ст.-бел. минист(е)ръ ’пратэстанцкі свяшчэннік’, ’асоба, якая прычашчае’ (XVI ст.) са ст.-польск. minister ’тс’ < лац. minister ’служыцель культу’ (Булыка, Лекс. запазыч., 172).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
царко́ўнік, ‑а, м.
Разм.
1. Служыцель царквы. Ужо ў сваіх першых творах сын былога парабка і парабчанкі [Кузьма Чорны] выстаўляе на ўсенароднае асмяянне хцівых царкоўнікаў, ксяндзоў, папоў. Вітка. Археалагічныя даследаванні дапамаглі абвергнуць сцвярджэнне царкоўнікаў аб тым, што рэлігія існавала вечна і што ў рэлігійнасці заключаецца самае галоўнае адрозненне чалавека ад жывёлы. Штыхаў.
2. Той, хто адстойвае і прапагандуе рэлігію і царкоўную ідэалогію.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́бін 1 ’служыцель культу, духоўны кіраўнік веруючых у яўрэйскай рэлігійнай абшчыне’ (ТСБМ, Гарэц.), рабе́й ’тс’ (Сержп.), рабэй ’тс’ (Нас.) ст.-бел. рабей, рабинъ, раббинъ, равви, рави, рус. равви́н, укр. ра́бин, польск. rabin, чэш. rabín, літ. rãbinas. Упершыню зафіксавана ў помніках старабеларускай пісьменнасці ў форме рабинъ (раббинъ) у 1506 годзе. Са ст.-яўр. rabbî ’мой настаўнік’. Як мяркуе Фасмер, тут, магчыма, сінгулятыўнае слав. ‑inъ (Фасмер, 3, 428).
Ра́бін 2 ’рабы чалавек’ (міёр., З нар. сл.). Ад рабы (гл.) з іранічнай адсылкай да папярэдняга слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыслу́жнік, ‑а, м.
1. Той, хто прыслужвае; слуга, служыцель. — Як далажыць аб вас .. рэдактару? — звярнуўся да Лабановіча прыслужнік з рыжаватаю бародкаю, чалавек без усякай формы і нецікавы на выгляд. Колас. Усё гэта убранства пільнаваў касцельны прыслужнік без шапкі, з цёмнымі кругамі пад вачыма. Пестрак.
2. Разм. неадабр. Той, хто прыслужваецца перад кім‑н.; прыхільнік, памочнік у якой‑н. дрэннай справе. Царскія прыслужнікі. Фашысцкія прыслужнікі. □ Ёсць прыслужнікаў нямала, Што за долар прадаюцца І гатовы да паслуг. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)