Су́верценьскрутак, трубка’ (калінк., Сл. ПЗБ), сувертні́ ’сувой’ (ЛА, 4), суве́ртскрутак лыка’ (бяроз., Шатал.), су́вертак ’тс’ (Мат. Гом.), сувэ́ртокскрутак лык’ (пруж., ЛА, 4), суве́ртокскрутак пакроеных лык’ (ТС), суве́ртык ’тс’ (Бяльк.), су́вертка ’закрутка пры аглоблях у санях’, ’калок, якім скручваюць вяроўку, якая прытрымлівае дровы на возе’, суверто́к ’дрэва са спіральна скручанымі слаямі’ (Нас.). Укр. су́вертень, су́вертокскрутак’, рус. су́верток ’тс’. Дэрываты ад прасл. *sъ‑vŕ̥(t)nǫti (гл. вярцець) ’скруціць’ з менай дзеяслоўнай прыстаўкі *sъ‑ на *sǫ‑; гл. Борысь, Prefiks., 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рол, ‑а, м.

Спец.

1. Цыліндр, вал, каток, які круціцца.

2. Скрутак цыліндрычнай формы з лістоў або суцэльнай палосы якога‑н. матэрыялу. Рол бумагі.

3. Машына для размолу валакністых матэрыялаў, якія служаць для вырабу паперы, кардону.

[Ням. Rolle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кле́цкаскрутак вычасанага льну’ (Нар. сл.). Гл. клец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акры́ць, акрыю, акрыеш, акрые; зак., каго-што.

1. Накрыць; ахінуць. Ніна падышла і, разгарнуўшы скрутак, акрыла плечы Амілі квяцістым шоўкам, пацалавала сяброўку. Алешка.

2. Пакрыць; ахінуць, агарнуць. Густа жыта маладое Поле ўсё акрыла, Лапушное, сакаўное — Проста глянуць міла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пласкагу́бцы, ‑аў; адз. няма.

Абцугі, канцы ў якіх (губы) маюць плоскую ўнутраную паверхню. Тут можна было знайсці побач з пласкагубцамі і пукатай кантрольнай лямпачкай безліч ролікаў усякіх калібраў, скрутак ізаляцыйнай стужкі і іншых рэчаў, неабходных для бягучага рамонту. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Укласці ў чамадан, увязаць у скрутак і пад. Сёння ў Машы вельмі турботны дзень: трэба спакаваць хатнія рэчы, бо заўтра досвіткам выязджаюць. Гроднеў. Альшэўскі спакаваў у чамадан небагатыя падарункі, пайшоў на вакзал. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жбунт ’звязка, скрутак’ (КСТ). Кантамінацыя жмут1 (гл.), жгут і бунт2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вязьмо́скрутак з саломы’ (Касп., Нас., Бяльк.). З *vęzьmo (да *vęzati ’вязаць’, суф. *‑ьmo).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвялёкскрутак’ (мсцісл., Юрч. Фраз. 2). З суфіксам ‑ок ад жвяліць ’есці бяззуба, комкаючы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́блык ’від жаночай прычоскі’. Магчыма, ад клубскрутак’ пад другасным уплывам кубло1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)